Сваякі рэпрэсаваных прапануюць паставіць пад Воршай памятныя знакі пра сталінскія расстрэлы
![Сваякі рэпрэсаваных прапануюць паставіць пад Воршай памятныя знакі пра сталінскія расстрэлы](https://gdb.rferl.org/5545970E-998F-4D7A-ABD6-ABBA80731C1F_w800_h450.jpg)
Адзінае афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў у 1930-я гады — урочышча Кабыляцкая гара пад Воршай. Але сваякі рэпрэсаваных сьцьвярджаюць, што ім вядомыя і іншыя месцы загубы бязьвінных грамадзян, арыштаваных і кінутых у аршанскія турмы. У гэтых мясьцінах родныя прапануюць паставіць памятныя знакі. Пра гэта яны пішуць у лістах у райвыканкам.