«Або мы мяняем краіну, або я зьяжджаю». Рэпартаж з паралізаванай пратэстамі Армэніі
Ровары і матацыклы гэтымі днямі — адзіны транспарт, якім можна перасоўвацца па Армэніі. У краіне перакрытыя большасьць аўтамабільных дарог, чыгунка, у Ерэване рух цалкам спыніўся. Дарога ў аэрапорт таксама заблякаваная. Карэспандэнт беларускай Свабоды Антон Трафімовіч перадае з ахопленай пратэстамі краіны.