Паротнікаў: «Галоўная дзяржаўная таямніца – гэта стан здароўя кіраўніка краіны»
Госьць «Інтэрвію тыдня» — кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў. Ён адказвае на пытаньне, ці рыхтуецца Лукашэнка да перадачы ўлады, заяўляе, што для генэралаў грамадзянская супольнасьць — гэта альбо правакатары, альбо ворагі, і тлумачыць, чым Беларусі пагражае ірацыянальнасьць у расейскай палітыцы.