Яшчэ два медалі заваявалі беларусы на Паралімпіядзе
17 сакавіка Святлана Сахоненка першынствавала на дыстанцыі 7,5 км, а Юрый Голуб фінішаваў трэцім у гонцы на 10 км. У 28-гадовай Сахоненкі з Наваполацка гэта трэці залаты медаль на цяперашняй Паралімпіядзе.