Расея паабяцала гуманітарны калідор з Усходняй Гуты, але мірныя жыхары не змаглі пакінуць рэгіён. ВІДЭА
У Сырыі мірныя жыхары Ўсходняй Гуты не змаглі пакінуць рэгіён падчас так званай «гуманітарнай паўзы». Расея вінаваціць у гэтым тэрарыстаў і мясцовых паўстанцаў, праціўнікаў рэжыму Башара Асада. Паўстанцы ў адказ заяўляюць, што Расея не змагла гарантаваць бясьпеку грамадзянскага насельніцтва.