«Як мяркуеце, дадуць Аньцы кватэру?» Алімпійская чэмпіёнка Гуськова жыве ў адным пакоі з бацькамі
Алімпійская чэмпіёнка 2018 году ў фрыстайле Ганна Гуськова дзеліць адзін пакой на менскай вуліцы Ўсходняй з маці і айчымам. Сям’я спадзяецца, што залаты трыюмф дапаможа вырашыць кватэрнае пытаньне.