Сяброўка экс-прэзыдэнта Паўднёвай Карэі атрымала 20 гадоў турмы
Суд у Сэуле асудзіў сяброўку былога прэзыдэнта Паўднёвай Карэі да 20 гадоў турмы. Чхвэ Сун Сіль прызналі вінаватай у карупцыі і ва ўмяшаньні ў палітычныя справы краіны. Акрамя таго, яна павінна будзе выплаціць штраф памерам 16,5 мільёна даляраў.