Трон «Валодзя», шафа «Вольфыч», падушка «Ксенія». У Расеі назвалі мэблю ў гонар кандыдатаў у прэзыдэнты. Відэа
Уладальнікі мэблевай крамы ў расейскім горадзе Набярэжныя Чалны прыдумалі «перадвыбарчую» лінейку мэблі пад слоганам «наш кандыдат»: канапа «Генадзь», шафа-купэ «Вольфыч», падушка «Ксенія». На ТБ рэкляму палічылі перадвыбарчай і забаранілі. Абурыліся і ў партыях, чые кандыдаты патрапілі ў мэблевы каталёг.