Былы галоўны інжынэр заводу зьняволены адразу пасьля вынясеньня апраўдальнага прысуду
5 лютага суд Фрунзэнскага раёну Менску апраўдаў Андрэя Галавача ў справе атрыманьня хабару ў 180 тыс рублёў. Адразу пасьля апраўдальнага прысуду, там жа ў судзе яго затрымалі супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС, цяпер ужо за справу, у якой фігуруе хабар у 70 тыс даляраў.