Як лідэр югаслаўскіх партызан Ціта стаў дыктатарам у савецкай і заходняй прапагандзе
65 гадоў таму прэзыдэнтам Югаславіі стаў Ёсіп Броз Ціта. Адначасова і камуніст, і заснавальнік «Руху недалучэньня», народны герой і прыхільнік шыкоўных яхтаў і дарагіх касьцюмаў, а таксама таленавіты вайсковец, якога да гэтага часу шануюць на Балканах