Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Январь
2018

Сэлфі зь Ярмошынай і «беларуская апазыцыя» як выспа, якой даўно няма

0
Сэлфі зь Ярмошынай і «беларуская апазыцыя» як выспа, якой даўно няма

«Мірныя перамены ідуць», — завяршае свой допіс у фэйсбуку Тацяна Караткевіч. 

Нагода для высновы: «Галава ЦВК Лідзія Ярмошына прыйшла на пасольскі прыём, прымеркаваны да Новага Году, на якім прысутнічала амаль уся апазыцыя. Пры гэтым ніхто не скандаліў, ня біўся. Нават фоты рабілі (зь Ярмошынай – СК) і дзяліліся імі ў сваёй стужцы».

Найбольш абмеркаванае ў фэйсбуку фота зь Ярмошынай — у Юрася Губарэвіча, які прадстаўляе «Рух за Свабоду». «Штрэйкбрэхер», «ніякая мэта ня можа апраўдаць сродкі», «сэлфі са злачынцам», «саўдзельнікі па фальсыфікацыі выбараў»… Вось некаторыя камэнтары да здымка.

Але, на мой погляд, самае галоўнае ў допісе Тацяны Караткевіч — фраза, лічы што па Фройду: «Прысутнічала амаль уся апазыцыя». На прыёме, то бок, на фуршэце. Амаль уся. Хтосьці не пад'ехаў, але збольшага ўсе.

Я неяк глядзеў навукова-папулярную перадачу пра загадку з птушыным выраем, які штогод ляцеў на зімоўку дзіўным маршрутам. Спачатку птушкі ідуць далёка над акіянам, там у пэўным месцы рэзка разварочваюцца і рушаць далей – на месца дысьлякацыі. Вучоныя доўга не маглі разгадаць сэнс манэўра, пакуль ня высьветлілі, што дзесяць тысяч гадоў таму на месцы развароту птушак была выспа.

Птушкі там адпачывалі і ляцелі далей. Выспа зьнікла пад вадой, а маршрут застаўся нязьменным. І цяпер птушкі ня толькі не адпачываюць, а выдаткоўваюць лішнія сілы на падарожжа.

Гісторыя птушак і выспы нагадвае гісторыю начыненьня сэнсамі словазлучэньня «беларуская апазыцыя». Спачатку была парлямэнцкая апазыцыя ў Вярхоўным Савеце — выспа. Пасьля канстытуцыйнага перавароту 1996 утварылася вулічная апазыцыя — выспа пачала зьнікаць. Калі вулічныя акцыі зьменшыліся да мінімуму, засталася апазыцыя на ўзроўні дысыдэнцтва — выспа зьнікла.

Але па старой звычцы і СМІ, і ўлада і тым больш людзі на кухнях працягвалі ўжываць выраз «беларуская апазыцыя», гаворачы як пра штосьці рэальнае.

Колькі разоў даводзілася тлумачыць незнаёмым людзям падчас выпадковых сустрэч што «беларуская апазыцыя» — гэта не арганізацыя. Што дэ-факта «апазыцыя» — гэта ўсе незадаволеныя ўладай людзі. Мне ня верылі, называлі вядомыя з 1990-х імёны тагачасных палітычных дзеячоў. Кажу, маўляў, было, а цяпер няма. Людзі ёсьць, а апазыцыі няма. Бо апазыцыя — гэта структураваная супольнасьць. «Ну як жа, вось жа партыі зарэгістраваныя ёсьць», — працягвалі мае суразмоўцы свой птушыны палёт да зьніклай выспы.

Замест выспы цяпер ёсьць клюб, які можна сабраць на адзін фуршэт. Уваходныя ўмовы ў абранае кола: вядомы на Захадзе як «апазыцыянэр». Не ўяўляе небясьпекі для ўлады, дамаўляльны.

Інтарэс «апазыцыянэра» таксама зьвязаны з Захадам — мірныя перамены, дыялёг з уладай, заведамая адсутнасьць небясьпекі для сябе.

Усё разам — «мірныя перамены».

У «клюбе» вельмі розныя людзі. Магчыма, хтосьці зь іх яшчэ стрэліць як палітык. Але падобнае разьвіцьцё падзеяў будзе зьвязанае з індывідуальнымі здольнасьцямі, а ня з клюбам.

Магчыма, гэтым патэнцыйным у будучыні рэальным палітыкам сёньня дзеля тактычных мэтаў трэба ня толькі публічна паціскаць руку Ярмошынай, але выкладаць супольныя зь ёю здымкі. З асобай-сымбалем падману і зьдзеку з дэмакратычных каштоўнасьцяў. Ня проста з функцыянэрам, а з цынікам, якая праславілася парадай жанчынам «варыць боршч», а ня ўдзельнічаць у палітычным працэсе.

Калісьці ў 1996-м годзе газэта «Наша Ніва» апублікавала здымак вядомай на той час журналісткі з Аляксандрам Лукашэнкам. Калі падчас адной з прэсавых канфэрэнцый у Лукашэнкі запыталіся што за здымак, Лукашэнка адказаў: «Журналіста можна сфатаграфаваць з кім заўгодна».

Ці быў то жарт ці агаворка, у кожным разе сёньняшнім сябрам клюбу «былая выспа Апазыцыя» вельмі пашанцуе, калі яны ў будучыні змогуць пракамэнтаваць свае сэлфі зь Ярмошынай: маўляў, палітыка можна сфатаграфаваць з кім заўгодна.

 

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: Вблизи деревни Алхимово в ТиНАО к 1 сентября откроется новая школа


Спорт в России и мире
Москва

Команда подмосковного главка Росгвардии заняла призовое место на чемпионате Центрального округа по стрельбе из боевого ручного стрелкового оружия


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Анастасия Потапова

Потапова всухую обыграла Шнайдер в 1-м круге турнира в Мадриде


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Компания ICDMC стала победителем престижной премии в сфере ЗОЖ – Green Awards 2023/24





Путин в России и мире
Москва

Путин поручил сократить время пути поездов от Москвы до Черного моря до 16 часов


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко пообещал потенциальным агрессорам ответ всеми видами оружия




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Ru24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Захарова: встречи по продвижению "формулы Зеленского" дают Киеву чувство вседозволенности


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Песня

Совместная Песня со Звездой.



Москва

Самарские педагоги смогут принять участие в Форуме классных руководителей в Москве

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net