Актывістка, якая выбегла паўголая перад Зэманам, пакараная ўмоўным тэрмінам і дэпартацыяй
Aктывістку ўкраінскага руху FEMEN Анжэліну Дыяш, якая на прэзыдэнцкіх выбарах у Чэхіі ў пятніцу на выбарчым участку выбегла паўголая да прэзыдэнта Зэмана, акруговы суд у Празе-5 пакараў у нядзелю трохмесячным умоўным зьняволеньнем з гадавым выпрабавальным тэрмінам.