Актывісты АГП у судзе: «Рыхтуецца новая фальсыфікацыя выбараў»
![Актывісты АГП у судзе: «Рыхтуецца новая фальсыфікацыя выбараў»](https://gdb.rferl.org/1AEC5EF9-7E53-418D-9A8A-54AF25F56C07_w800_h450.jpg)
9 студзеня суд Цэнтральнага раёну не задаволіў пазоў Менскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі да адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску адносна фармаваньня выбарчых камісій на выбарах у гарсавет, якія адбудуцца 18 лютага. Сталічная арганізацыя АГП патрабавала адмяніць рашэньне адміністрацыі, якая не ўключыла прадстаўнікоў АГП у склад выбарчых камісій 41-й Старавіленскай выбарчай акругі.