Апазыцыя вылучыла на мясцовыя выбары на 100 кандыдатаў меней, чым у 2014 годзе
9 студзеня пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. Гэты працэс працягнецца 10 дзён, пасьля чаго зарэгістраваным удзельнікам выбарчай гонкі ўручаць пасьведчаньні і дазволяць пачаць агітацыю.