«Няволя яго раздушыць», — жонка арыштаванага Патрончыка, заслужанага будаўніка Беларусі
66-гадовага дырэктара Круглянскай перасоўнай мэханізаванай калёны (ПМК) № 266, заслужанага будаўніка Беларусі Мікалая Патрончыка і ягонага малодшага сына Дзьмітрыя вінавацяць у адмываньні грошай. Абодва арыштаваныя. У райцэнтры засталася Патрончыкава жонка, прыкутая да ложка. Старэйшы сын Алег — за мяжой у службовай камандзіроўцы. Яго прыватную фірму правяраюць.