Макрон і Нэтаньягу гаварылі ў Парыжы пра Ерусалім
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заклікаў прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу да «сьмелых крокаў насустрач палестынцам». Францускі лідэр адначасова асудзіў любыя атакі на Ізраіль, учыненыя палестынцамі апошнімі днямі.