Дырэктар рускай Свабоды: Пасылаем здымачную групу ў Думу, паглядзім, што будзе
Абвяшчэньне міністэрства юстыцыі Расеі «замежнымі агентамі» Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL), Voice of America («Голас Амэрыкі») і тэлеканалу «Настоящее время» адчыняе шлях да самаўпраўнасьці – лічаць расейскія праваабаронцы і журналісты.