Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Ноябрь
2017
1 2
3
4 5 6
7
8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30

«Пофіг» і нацыянальная ідэя

0
Запомніў блогер Віктар Марціновіч мае тры складнікі беларушчыны: «Мова. Вёска. Вільня». Толькі, кажа, састарэлі яны ў якасьці нацыянальнай ідэі.


Але ж, па-першае, гэта мае асабістыя складнікі беларушчыны, а не нацыянальная ідэя. І сказаў я пра іх яшчэ ў мінулым стагодзьдзі ў інтэрвію на папулярным тады сайце «Дранікі». Па-другое, яны сымбалічныя, тры вобразы адной зьявы, а не кіраўніцтва да дзеяньня. Словам, зусім ня тое, што трэба «скідаць з карабля гісторыі», каб карабель шпарчэй паплыў.


А гэта ўжо — каб шпарчэй — рэальная задача, рашэньня якой у Віктара Марціновіча я не знайшоў. Няма сэнсу крытыкаваць заскарузлы выгляд некаторых «адраджэнскіх» суполак, бо яны даўно ні на што не ўплываюць. Як няма сэнсу нахвальваць «Мову нанова», бо не заўсёды ведаеш, на карысьць гэта руху ці наадварот. Тое самае з «буржуа», якія спрыяюць беларушчыне. На мой погляд, рост іхнае колькасьці прадумана стрымліваецца зьверху ў межах якіх-небудзь двух адсоткаў плюс агульная неспрыяльная для прадпрымальнікаў палітыка.


Што такое ўвогуле «нацыянальная ідэя»? Гэта ідэя сваёй дзяржаўнасьці. І тут важны дыягназ, які ставіць Віктар Марціновіч, — «народу пофіг». Нацыя ў разабраным стане і ёй «пофіг» свая дзяржаўнасьць. 


Народ у масе сваёй сам (без усякага Лукашэнкі) сам выбірае сабе пошту на мэйлру і акаўнты ў аднаклясьніках, ТНТ і «Наше кино», расейскую малочку і грэчку, рыбу, мяса, мову, сьнікерс і бабл-гам, папсу… Каб ня парыцца. Лукашэнка, па выніку, большы незалежнік (сваёй улады) за сярэднестатыстычнага беларуса.


«Пофіг» — гэта зусім не нішто, не пустата. Гэта імітацыя паўнавартаснага жыцьця, якая фармуецца ў чалавеку з малых гадоў. А тое, што прапануюць сёньня школьныя падручнікі, гэта прышчэпка ад беларушчыны. Прыклады зь беларускай літаратуры быццам наўмысна прымушаюць васьмігадовае дзіця спатыкацца аб якія-небудзь «гоні-сенажаці» і доўга думаць, навошта яму ведаць што гэта такое. Мінус беларушчына, мінус густ, мінус гістарычная праўда, мінус самастойнае думаньне. Далей тэлевізар шчодра забівае галаву салаўёвымі-міхайлавымі. Тут паднялі былі пытаньне: давай пра нашых лепш гаварыць. Гаварылі калісьці. Была такая газэта «Имя». Яе за гэта і закрылі. Ці нешта зьмянілася?


«Пофіг» на месцы беларускай нацыянальнай ідэі ляпіўся каласальнымі высілкамі ўлады на працягу чвэрці стагодзьдзя, але замяніць гэтую ідэю, натуральна, ня змог. Бо ў «пофігу» ня можа быць адзінства ці, як кажа Віктар Марціновіч, «еднасьці». А што можа аб’яднаць беларусаў? Рэлігіяў шмат, мова сёньня таксама ня можа, бо іх дзьве. Відавочнай агульнай традыцыі таксама не відаць. Радаўніца хіба што.


Ёсьць два полі, на якіх магла б адбыцца замена «пофігу» на нацыянальную ідэю. Гэта ўладацэнтрызм і мода. Уладацэнтрызм пры рэжыме пэрсанальнае ўлады — гэта «загаворыць Лукашэнка, загаворыць чынавенства, загавораць усе». Такі сабе крыху казачны сюжэт. У прынцыпе ён магчымы, але разьлічваць на яго няма сэнсу, бо ад цябе тут нічога не залежыць. Мода — іншая рэч. Я б нават глыбей узяў — статкавы інстынкт. Калі ўся вёска сядзіць па хатах і разважае: касіць ужо ці рана. І варта камусьці аднаму праехаць з касой, зараз запрагаюць усе астатнія.


Прыклад вясковы, вядома, але гэтая рыса ў людзях нязьменная як беларуская вышыванка. Такое сабе паспалітае рушэньне.


Заўважце, і тыя парасткі беларушчыны, што сёньня прабіваюцца і нармальна бяруцца ў рост — іх энтузіязм скіраваны якраз да моды. Калі іх стане шмат і вельмі шмат, мода на беларушчыну запануе.


 


Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net