Уладзімер Пуцін аб’явіў перамір’е на паўтара дня
Прэзыдэнт Расеі загадаў спыніць агонь на ўсіх кірунках у вайне супраць Украіны на час праваслаўнага Вялікадня. Перамір’е будзе доўжыцца з 16-й гадзіны 11 красавіка да канца дня 12 красавіка, гаворыцца на сайце Крамля.
30 сакавіка Ўладзімер Зяленскі заявіў, што Ўкраіна падтрымлівае спыненьне агню, у тым ліку і на Вялікдзень.
«Спыненьне агню, любыя фарматы, як мы ўжо сёньня казалі, — і поўнае, і энэргетычнае, — і мы гатовыя да спыненьня агню на велікодныя сьвяты», — заявіў тады Зяленскі.
Велікоднае перамір’е працягласьцю 30 гадзінаў Пуцін абвяшчаў на Вялікдзень і летась.
