Добавить новость
123ru.net
World News
Ноябрь
2023

«Рэал» зноў абыграў «Напалі»

0

У другі дзень 5-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў прайшлі сустрэчы ў чатырох групах.
У групе A сустрэліся „Баварыя” з „Капенгагенам” і „Галатасарай” з „Манчэстэр Юнайтэд”. Абедзве сустрэчы скончыліся ўнічыю. З нулявым лікам згулялі каманды Даніі і Германіі. За два тайма адкрыць лік футбалісты так і не змаглі, сустрэча скончылася з лікам 0:0. „Баварыя” ўпершыню страціла ачкі ў бягучым розыгрышы турніру, каманда ідзе на першым месцы ў табліцы з 13 ачкамі. „Капенгаген” займае другое месца з 5 ачкамі.
Нічыёй скончыўся і матч турэцкай каманды з англічанамі. Двума галамі вызначыўся падчас гульні Хакім Зіеш (на 29-й і 62-й хвілінах). На 71-й хвіліне ад туркаў гол забіў Керэм Акцюркаглу. У складзе ангельскае каманды галы забілі Алехандра Гарнача, Бруну Фернандэш і Скот Мактомінэй. Вынік гульні – 3:3.
У групе B прайшлі сустрэчы „Арсенала” з „Лансам” і „Севільі” з ПСВ.
Яркай гульнёй вызначыліся ангельцы. Футбалісты „Арсенала” аформілі ажно шэсць галоў у браму супернікаў. У адказ французы не змаглі забіць ніводнага мяча – 6:0 на карысць ангельцаў. Іспанцы засмуцілі сваіх фанатаў неверагодным аўтаголам аўтарства Неманьі Гудэля. Два мячы, забітыя ў браму супернікаў, не выратавалі сітуацыю, бо нідэрландцы адказалі тым жа. Гульня завяршылася валявой перамогай ПСВ з лікам 3:2 – «Севілья» страціла шансы на выхад у плэй-оф.
У групе C згулялі „Брага” з „Уніянам” і „Рэал” з „Напалі”. Нічыёй скончылася сустрэча партугальцаў з нямецкай камандай 1:1. „Рэал” абыграў „Напалі” 4:2. У складзе „Рэала” забілі Радрыга, Джуд Белінгем, Нікалас Пас і Хасэлу. Італьянцы адказалі галамі Джавані Сімяонэ і Андрэ-Франк Замба-Ангуіса.
У групе D прайшлі гульні „Рэал Сасьедад” з „Рэд Бул Зальцбург” і „Бенфікі” з „Інтэрам”. Абедзве сустрэчы скончыліся нічыёй.
Сустрэча іспанцаў і аўстрыйцаў прайшла без забітых галоў. А вось гледачы матчу „Бенфікі” з „Інтэрам” убачылі адразу 6. У складзе гаспадароў тры мячы забіў Жаау Марыу– у выніку нічыя – 3:3.

Менскія дынамаўцы згулялі ўнічыю ў кваліфікацыі Юнацкай лігі УЕФА

Футбалісты менскага „Дынама” (U-19) не ўтрымалі перамогу над нямецкім „Майнцам” у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раунда Юнацкай лігі УЕФА. Гуляючы ў гасцях, падначаленыя Дзмітрыя Лянцэвіча выйшлі наперад на 13-й хвіліне пасля дакладнага ўдару Трафіма Мельнічэнкі. У пачатку другой паловы сустрэчы Даніэль Гляйбер усталяваў канчатковы лік – 1:1. Паўторны паядынак за выхад у плэй-оф таксама адбудзецца ў Майнцы 3 снежня.

У Гомелі і Гародні згуляюць на сінтэтыцы

Стала вядома, што матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі ў Гомелі і Гародні будуць згуляны на штучных палях. Так, „Гомель” прыме „Слуцк” на поле СДЮШАР-8, а „Нёман” згуляе з „Нафтанам” на штучным полі стадыёна „Нёман”. Усе матчы заключнага тура пачнуцца а 14-й гадзіне.

Хакеісты менскага „Дынама” прайгралі ЦСКА ў першым матчы гасцявога турнэ

Хакеісты менскага „Дынама” пацярпелі паразу ў выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Першым супернікам мінчан у чарговым выездзе стаў маскоўскі ЦСКА. Менш за тыдзень таму каманды сустракаліся на „Мінск-Арэне”, і тады „зубры” не здолелі закінуць ні разу, прайграўшы 0:4. На гэты раз праблем з галамі ў мінчан не ўзнікла – на дзясятай хвіліне капітан клуба Андрэй Стась адкрыў лік. Праўда, ЦСКА адказаў дзвюма шайбамі за 30 секунд. І ўсё ж на перапынак супернікі пайшлі пры ліку 2:2, лічбы зраўняў Вадзім Мароз. У наступным перыядзе масквічы зноў закінулі двойчы, а „зубры” адказалі толькі голам Сэма Энаса. Адну з шайбаў за „армейцаў” правёў ураджэнец Менска і капітан ЦСКА Павел Карнаухаў. Адыграцца ў заключнай 20-хвілінцы мінчане не змаглі, замест гэтага прапусціўшы пяты раз. У выніку 3:5, „Дынама” церпіць сёмую паразу ў васьмі апошніх матчах.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł «Рэал» зноў абыграў «Напалі» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net