Добавить новость
123ru.net
World News
Сентябрь
2023

Павел Баркоўскі пра фестываль PRADMOVA

0

Беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у грузінскім Батумі сёння пачынае сваю працу. Фестываль запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі. Мерапрыемствы пройдуць у Батумі, Варшаве, Вільні і Беластоку.

Са старшынёй аргкамітэту фестывалю Паўлам Баркоўскім паразмаўляў Алесь Аркуш:

РР: Наколькі складана праводзіць фестываль PRADMOVA за мяжой?

– Натуральна, што за мяжой праводзіць фестываль складаней, чым дома, у любым выпадку. Але дапамагаюць тыя беларусы ў краінах, дзе мы ладзім фестываль. Звычайна гэта тыя краіны, дзе найбольшая дыяспара. Таму Польшча, Літва, Грузія – гэта тыя краіны, дзе мы доўгі час ладзім свае мерапрыемствы. Канешне больш складанасцяў, гэта нават геаграфічна нават складана, бо часам адну краіну ад другой аддзяляюць тысячы кіламетраў. Тым не менш мы заўсёды пакладаемся на мясцовыя рэсурсы творцаў, якія знаходзяцца ў гэтых краінах. Мы даем ім магчымасць выступіць, аб’яднацца, рабіць штосьці супольнае. З іншага боку спрабуем туды прывозіць тых людзей, якія знаходзяцца ў іншых краінах, каб усё ж такі беларусы не былі ізаляваныя адзін ад аднаго, каб усё ж такі культурніцкі абмен паміж намі адбываўся. Плюс мы заўсёды стараемся ангажаваць мясцовыя супольнасці: грузінскія, польскія, літоўскія, каб адбываўся міжнацыянальны абмен.

РР: Ці штосьці змянілася ў фестывалі?

– Часам наракаюць на тое, што наша назва гучыць вельмі пафасна – фестываль інтэлектуальнай кнігі. Магчыма не ўсе кнігі ці аўтары, якія з’яўляюцца на фестывалі, адпавядаюць гэтым высокім планкам. Але мы з пачатку паставілі сабе за мэту, што мы не з’яўляемся арбітрамі, якія вызначаюць, якія кнігі інтэлектуальныя, а якія не. Мы хутчэй працуем над тым, каб агульны ўзровень кніжнай культуры ў Беларусі павышаўся, каб аўтары сустракаліся са сваімі чытачамі, з рэдактарамі, з крытыкамі. Каб усе, хто ўдзельнічае ў стварэнні кніг, яны разумелі, што кніга гэта не толькі забаўка, не толькі тое, што можа прынесці нейкія грошы. Кніга – гэта тое, што працуе на людзей, на іх ідэнтычнасць, тое што вучыць іх думаць, то што стварае іх светапогляд. Таму ад таго, наколькі разумная кніга будзе ў беларусаў, настолькі залежыць будучыня нашай нацыі.

РР: У якой стадыі зараз падрыхтоўка да гэтага фестывалю? Наколькі ён гатовы?

– Як прынята казаць на 90%. Фестываль ужо абвясціў даты – гэта з 30-га верасня па 30 кастрычніка. Гэта чатыры гарады, адна анлайн-пляцоўка. Усе гэтыя даты пазначаны на нашым сайце pradmova.eu. Гэта практычна ўсе ўік-энды ў кастрычніку месяцы. Адпаведна амаль усе пункты праграмы ўжо можна знайсці і прачытаць у нашых сацсетках ці на нашым сайце. Адзінае, што да апошняга могуць быць нейкія змены, хтосьці можа захварэць, штосьці адмяніцца, але агулам на 90% праграма гатовая. Можна выбіраць, што хочацца наведаць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Сёлетні фестываль прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод яго ўдзельнікаў вядомыя беларускія літаратары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Павел Баркоўскі пра фестываль PRADMOVA pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net