Добавить новость
123ru.net
World News
Сентябрь
2023

Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з кампаніі Synesis і яе ўладальніка

0

Суд Еўразвязу адхіліў пазоў IT-кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова, якія дамагаліся зняцця санкцый, перадае DW.

Synesis трапіла пад санкцыі ЕС у снежні 2020 года. Кампанію пакаралі за тое, што яна дапамагала ўладам вылічваць беларускіх пратэстоўцаў. У Афіцыйным часопісе ЕС гаворыцца: „Synesis прадаставіла беларускім уладам платформу відэаназірання Kipod, якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для распазнавання асоб, што робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарату Беларусі”.

Раней кампанія Synesis спрабавала зняць санкцыі праз брытанскі суд, але таксама безвынікова. Сёлета выявілася, што беларускую сістэму Kipod ужывалі таксама ў Маскве для выяўлення і пераследу пратэстоўцаў.

У Ганцавічах будуюць фармацэўтычны завод

Пра стварэнне новай біяфармацэўтычнай вытворчасці лекаў у Ганцавічах паведаміла прэс-служба Мінздароўя. Будоўлю наведаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Па яго словах, будоўля ўключаная ў комплексны план “Праекта будучыні” — “Інавацыйная ахова здароўя”. Праект, як паведамляе Мінздароўя, рэалізоўваецца сумесна з партнёрамі з КНР. Спецыялісты, якія працуюць тут, паедуць на навучанне на аналагічную вытворчасць у кітайскі горад Шэньчжэнь. Па выніках візіту Піневіч даў даручэнне — паскорыць увод у эксплуатацыю гэтага завода.

Банк БелВЭБ прыдумаў, як змагацца з тэлефоннымі махлярамі

Банк БелВЭБ увёў новыя правілы выдачы крэдытаў, паведамляе яго прэс-служба. Цяпер пры афармленні крэдытаў банк будзе прадастаўляць грошы з сутачнай адтэрміноўкай: „Пры афармленні крэдыту грашовыя сродкі будуць даступныя кліентам на наступны працоўны дзень пасля заключэння крэдытнага дагавора (але не раней чым праз 24 гадзіны)”. Цягам гэтых сутак кліент зможа звярнуцца ў аддзяленне банка або ў кантакт-цэнтр па тэлефоне і адмовіцца ад крэдыту.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, на такі крок банк пайшоў, каб засцерагчы кліентаў ад тэлефонных махляроў, якія ўгаворваюць аформіць крэдыт на трэціх асоб.

Беларуская фірма вазіла ў Расію дацкі ласось, але Данія пра гэта не ведала

Рассельгаснагляд абвінаваціў беларускую кампанію “РытМарк” у выкарыстанні падробленых ветэрынарных сертыфікатаў на рыбу і часова абмежаваў увоз прадукцыі кампаніі ў РФ. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе расійскага нагляднага ведамства, піша “Люстэрка”.

“РытМарк” пастаўляла ў Расію рыбапрадукцыю ласасёвых парод. Як сцвярджалі ў кампаніі, сыравіна паступала ў Беларусь з Даніі. Пры гэтым дацкае кампетэнтнае ведамства сапраўднасць выдадзеных беларускай кампаніі ветэрынарных сертыфікатаў не пацвердзіла.

“Усяго з чэрвеня па жнівень 2023 года з 11 увезеных партый у шасці былі знойдзены падробленыя дакументы”, – адзначылі ў расійскім ведамстве.

Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: pixabay.com.

Artykuł Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з кампаніі Synesis і яе ўладальніка pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net