Аляксандр Кабанаў: Беларусы павінны абраць нармальную Каардынацыйную Раду,
Каардынацыйную Раду трэба выбраць і пажадана з многіх жадаючых. Каб кожны прадставіў праграму сваёй работы і потым пры абранні адсправаздачыўся за зробленая перад сваімі выбарцамі, кажа былы палітвязень, блогер Аляксандр Кабанаў:
– Беларусы павінны абраць нармальную Каардынацыйную Раду, то бок там павінны быць нармальныя дэмакратычныя выбары, дзе на адно месца, скажам так, у ідэале будзе 5-10 чалавек са сваімі праграмамі, са сваімі ідэалагічнымі платформамі. І тады беларусы будуць разумець, хто ідзе туды, з якімі мэтамі. Гэта будзе галосна, гэта будзе публічна і будзе нейкая справаздачнасць перад людзьмі.
Паводле Аляксандра Кабанава, цяперашняя Каардынацыйная Рада, якая не была абранай, абсалютна не працуе на перамогу, карысці ад яе нуль, аўтарытэту таксама.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Аляксандр Кабанаў: Беларусы павінны абраць нармальную Каардынацыйную Раду, pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
