Палітвязня Алега Канавалава будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне
Палітвязня Алега Канавалава будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Уладальніка ютуб-канала „Третий регион Беларусь” затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Украіны 10 студзеня 2022 года.
Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён дэананімізаваў сілавікоў і ўжо пасля ад’езду ва Украіну публікаваў інфармацыю пра іх. Таксама яму ў віну паставілі „цынічныя каментары” пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і абразу прэзідэнта.
У Гомельскім абласным судзе 7 верасня Алега асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію № 17.
Цяпер стала вядома, што ў судзе Шклоўскага раёна 18 ліпеня разгледзяць справу палітвязня за Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Тараканаў.
Artykuł Палітвязня Алега Канавалава будуць судзіць за злоснае непадпарадкаванне pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
