Добавить новость
123ru.net
World News
Июль
2023

Прадстаўніца Кабінэту Ціханоўскай заявіла, што новы закон аб СМІ стварае ўмовы для татальнага кантролю над інфармацыяй

0
Зьмены ў заканадаўства аб СМІ ў Беларусі не накіраваныя на ўдасканаленьне мэханізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў, а ствараюць ўмовы для «татальнага кантролю над інфармацыяй і падаўленьня свабоднага абмену меркаваньнямі», заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.


«Гэта чарговы крок на поўнае вынішчэньне права журналістаў на свабоду слова, а таксама права грамадзян на атрыманьне аб’ектыўнай інфармацыі», — напісала яна ў «Інстаграме».


Незалежныя СМІ, падкрэсьліла палітык, выконваюць важную ролю ў здаровай дзяржаве: «Яны ня толькі даюць грамадзянам доступ да розных пунктаў гледжаньня, але таксама ажыцьцяўляюць кантроль за ўладай, раскрываючы карупцыйныя злачынствы і парушэньні правоў чалавека, — а гэта менавіта тыя рэчы, на якіх і трымаецца рэжым Лукашэнкі».


Падпісаны напярэдадні Аляксандрам Лукашэнкам закон аб СМІ прадугледжвае магчымасьць увядзеньня забароны на дзейнасьць замежных мэдыя на тэрыторыі Беларусі ў «выпадку праявы замежнымі дзяржавамі недружалюбных дзеяньняў у адносінах да беларускіх СМІ».



Падчас абмеркаваньня новай рэдакцыі Закон ў Палаце прадстаўнікоў у красавіку 2023 дэпутаты казалі пра неабходнасьць «абараняць нацыянальную інфармацыйную прастору Беларусі». «І вычышчаць з галавы нашага пакаленьня гэтае трызьненьне! – настойваў тады дэпутат Алег Гайдукевіч. – Лухта, якую нам забівалі ў канцы 80-х і пачатку 90-х. Яна дагэтуль у некаторых сядзіць. Вось гэтыя казкі: «свабода слова» – лухта гэта!»
У Закон аб СМІ, прыняты ў 2008 годзе, пэрыядычна дадавалі зьмены, апошні раз – у 2021-м. Навацыі тады пашырылі пералік інфармацыі, забароненай для распаўсюджаньня ў СМІ.
У Беларусі практычна не засталося незалежных грамадзка-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасьля разгрому (ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блякіроўка) альбо закрыліся, альбо працуюць за мяжой. За кратамі знаходзяцца 34 прадстаўнікі СМІ.






 





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net