Добавить новость
123ru.net
World News
Июль
2023

Агляд тыдня

0

Увесь мінулы тыдзень беларусы, дый не толькі мы, гадалі што ж задумаў Лукашэнка з наймітамі-«вагнераўцамі» на беларускай зямлі.

Журналісты «Радыё Свабода» прааналізавалі мапы Гугла, і пабачылі каля вёскі Цэль пад Асіповічамі лагер, які можа змясціць мінімум дзевяць тысяч чалавек.

Галаву «Вагнера» Прыгожына так ніхто за тыдзень і не пабачыў. Толькі калі верыць Лукашэнку, галоўны вайсковы злачынца Расеі, афіцыйна мяцежнік і здраднік Радзімы, быў у Беларусі. Але верыць Лукашэнку – гэта сумнеўны ўчынак.

Шэраг палітычных аналітыкаў схіляюцца да таго, што не варта перабольшваць значнасць магчымага прыбывання «вагнераўцаў» у Беларусі.

Вострыя языкі жартуюць, што Лукашэнка паспрабуе іх перапрадаць як тыя «беларускія крэветкі» – назад у Расею пад відам беларускіх вайскоўцаў.

Калі больш су’рёзна, то разглядаецца версія, што пабудаваны лагер пад Асіповічамі – гэта перавалачная база для адпраўкі наймітаў назад у Афрыку. І што ў рэальнасці ў Беларусі могуць застацца адно невялікая колькасць інструктараў для лукашэнкаўскіх сілаў спецыяльных аперацый. Тых самых, якія ўдзельнічалі ў прыдушэнні Беларускай рэвалюцыі ў 2020 годзе.

У кожным разе, відавочна, што Лукашэнку ёсць што хаваць. Прычым, не толькі ад беларусаў, не толькі ад Захаду, але і ад Крамля.

Версія пра тое, што дыктатар паспрабуе палітычна перажыць Пуціна, таму імкнецца сябраваць з узаемнымі ворагамі ўнутры Расеі, выглядае цалкам праўдападобна.

***

На мінулым тыдні сайт і сацсеткі праекту «Будзьма беларусамi» прызнаныя «экстрэмісцкімі». Цалкам культурніцкі праект, скіраваны на папулярызацыю беларускай гісторыі і сучаснай культуры ёсць экстрэмісцкім.

Я схільны меркаваць, што бюракратычным вінцікам лукашэнкаўскай сістэмы да лямачкі што прызнаваць экстрэмісцкім. Што сайт аматараў філатэліі, што выданне агароднікаў, што «Будзьма беларусамі». Бо калі б беларусацэнтрычны праект вылучылі ў штосьці асобнае, яго забаранілі б адным з першых. А так – толькі ў сярэдзіне 2023 году.

Быць беларусам як экстрэмісцкі ўчынак – гэта з сярэдзіны 1930-х гадоў.

У мяне пытанне: што рабіць з гэтымі выканаўцамі злачынных загадаў, якія ўсё жывое выводзяць па-за закон. Пытанне адкрытае для абмеркавання.

***

І да навінаў чыстага фашызму. Дыктатура ўзялася за самае што ні на ёсць інтымнае ў чалавеку – за наяўнасць ці адсутнасць у яго дзяцей. Цытую паводле выдання «Новы Час»: «Генпракуратура ўзялася за беларусаў, якія не хочуць заводзіць дзяцей. Спачатку прызнала «экстрэмісцкімі» паблікі чайлдфры ў сацсетках. А пазней у эфіры «НТВ-Беларусь» адна з начальнікаў ведамства заявіла, што гэтая плынь – праява нейкай «новай дэмакратыі» і частка інфармацыйнай атакі для прапаганды каштоўнасцяў, якія перашкаджаюць развіццю сямейных адносін. Чайлдфры яна назвала адной з пагроз для нацыянальнай бяспекі» (канец цытаты).

Удумайцеся, экстрэмізм цяпер – гэта канцэпцыя ненараджэння дзяцей. У чым падвох? У тым, што названая канцэпцыя супярэчыць словам Лукашэнкі пра пладзіцеся і множцеся. Гэта толькі спачатку можа падацца абсурдам. Дыктатарам патрэбная свежая кроў, якую можна замбаваць пад свае інтарэсы. А тут атрымліваецца сабатаж і падрыўная дзейнасць. Маўляў, мы не можам пакуль цябе скінуць з трону, але мы можам пазбавіць цябе і тваіх магчымых спадкаемцаў будучыні.

***

На мінулым тыдні пракуратура запатрабавала для Эдуарда Бабарыкі 10 гадоў зняволення. За актыўны ўдзел у 2020 годзе ў працы перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі – бацькі Эдуарда.

Увесь мінулы тыдзень працягваліся катаванні беларускіх палітычных зняволеных.

Падтрымліваем сваіх у засценках.

Памятаем пра беларусаў на франтах ва Украіне.

Слава ЗСУ! Жыве Беларусь!

Севярын Квяткоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Агляд тыдня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net