Добавить новость
123ru.net
World News
Май
2023

Ці мажлівы ў Беларусі легальны дзень народзінаў Івана Луцкевіча?

0

28 траўня 1881 года на Ковеншчыне нарадзіўся грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, археолаг і краязнаўца Іван Луцкевіч. Яшчэ ў 2018 годзе ў Менску пры ўдзеле прадстаўнікоў Менгарвыканкама і пад бел-чырвона-белымі сцягамі быў афіцыйна адкрыты памятны знак на месца, дзе стаяў дом братоў Луцкевічаў у сталічным парку Купалы.

Іван Луцкевіч

Успамінамі падзяліўся непасрэдны ўдзельнік, старшыня руху „За Свабоду” Юрый Губарэвіч:

На той момант улады праводзілі пэўны эксперымент, як у палітычнай сферы, калі дапусцілі двух незалежных, адносна незалежных дэпутатак у Палату прадстаўнікоў. Таксама ў культурніцкай сферы, калі быў дадзены дазвол на правядзенне Дня Волі, калі ставіліся памятныя знакі, адкрываліся шыльды. Магчыма рэжым думаў пераняць гэтую павестку нацыянальнага адраджэння, стаць на яе чале. Па прычыне таго, што сутнасць рэжыму абсалютна супрацьлеглыя, то ў іх гэта ўсе не атрымалася і эксперыменты былі згорнуты.

Рэдакцыя „Нашай нівы” на Завальнай вуліцы ў Вільні, 1907 г. Іван Луцкевіч першы злева.

Месца Івана Луцкевіча ў пантэоне беларускіх герояў абазначыў гісторык Алесь Пашкевіч:

Іван Луцкевіч адпавядае тым крытэрам, якія агучваў у інтэрв’ю „Савецкай Беларусі” Ігар Сяргеенка. Наконт таго, што калі чалавек аддаў сваё жыццё за Радзіму, за нейкую беларускую справу, то гэта ўжо крытэр, каб уключаць яго ў нацыянальны пантэон. Іван Луцкевіч „згарэў” на гэтай працы. Дзякуючы яму ўтрымлівалася „Наша Ніва”, беларускі рух. Сваю смерць ад сухотаў ён зарабіў на беларускай справе.

Прэзідыум беларускай канферэнцыі ў Вільні. Іван Луцкевіч сядзіць другі справа. 25—27 студзеня 1918 г.
Калекцыя беларускіх старажытнасцяў Івана Луцкевіча. Фота Нацыянальны музей Літвы

Іван Луцкевіч – адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты „Наша Ніва”. Удзельнік пасяджэння Рады БНР 24—25 сакавіка 1918 года, на якім была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў у парку імя Янкі Купалы, Менск.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Ці мажлівы ў Беларусі легальны дзень народзінаў Івана Луцкевіча? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net