Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам ды іншымі палітвязнямі ў Беластоку
У Беластоку ля будынка Генеральнага консульства Беларусі прайшла чарговая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і Анджэем Пачобутам. Яго пеляцыю на абскарджванне прысуду сёння адхіліў суд у Беларусі.
На акцыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, яе беларусы, так і палякі.
З прамовамі выступілі віцэпрэзас Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі, былая палітзняволеная Марыя Цішкоўская, кіраўнік Радыё Рацыя Яўген Вапа і шэраг іншых польскіх ды беларускіх актывістаў.
Акцыя прайшла пад бел-чырвона-белымі беларускімі і польскімі сцягамі, пад лозунгамі аб неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам ды іншымі палітвязнямі ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
