Добавить новость
123ru.net
World News
Май
2023

«Вясна»: Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу ў зарэчанскай калёніі зьбіваў і душыў наглядчык

0
Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэксу (злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі), паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».


Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зьняволеньня ў дадатак да трох з паловай гадоў калёніі. За паўгода ў зарэчанскай калёніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Цяпер праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі калёніі зьбівалі жанчыну, а з прычыны некалькіх галадовак у яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.


Па інфармацыі праваабаронцаў, супрацоўнікі жаночай калёніі № 24 у Зарэччы ўжывалі супраць Вікторыі псыхалягічны і фізычны ціск. Паведамляецца, што адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камэры. Апроч гэтага, яе часта абражалі і прыніжалі перад іншымі наглядчыкамі.


Жанчына некалькі разоў у калёніі трымала галадоўкі на знак пратэсту супраць жудасных умоваў.




У калёніі Вікторыю празь некаторы час пасьля этапу перавялі ў іншы атрад і на іншую працу зь невыноснымі ўмовамі. Але начальнік калёніі Дзьмітрый Курловіч адмовіў жанчыне ў пераводзе адтуль. Акрамя гэтага, Курловіч не рэагаваў і на яе скаргі на наглядчыка, які зьдзекаваўся зь Вікторыі.


Стан здароўя Вікторыі моцна пагоршыўся: яна схуднела да 57 кіляграмаў, мае паніжаны гемаглябін і тахікардыю. Лечаць яе «фоліевай кіслатой». Таксама яе перавялі на два тыдні на спэцыяльную «дыету», пры якой даюць больш ежы, але пасьля гэтага кроў не правяраюць.


Цяпер жанчына чакае разгляду апэляцыйнай скаргі ў гомельскім СІЗА-3. Але пасьля апэляцыі Кульшу зноў перавядуць у Зарэчча. Таму Вікторыя хвалюецца за сваё здароўе і жыцьцё.





Палітзьняволеную інжынэрку па ахове працы затрымалі 4 лістапада 2020 году за тое, што яна адміністравала тэлеграм-канал і чат «Кіроўцы 97%». Яе абвінавацілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). У лютым 2021 году Вікторыю асудзілі да 2,5 гадоў калёніі і накіравалі адбываць тэрмін у гомельскую жаночую калёнію.
У чэрвені жанчыну асудзілі паводле арт. 411 КК і дадалі яшчэ адзін год у зьняволеньні. У новай папраўчай калёніі супраць яе зноў завялі крымінальную справу паводле гэтага ж артыкулу.
За паўгода ў новай калоніі Вікторыя адбыла 92 дні ў штрафным ізалятары, а таксама яе змяшчалі ў ПКТ на шэсць месяцаў. 31 студзеня супраць Кульшы зноў узбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК.
У лістах Вікторыя піша, што не атрымлівае лісты нават ад сваякоў ад 3 сакавіка летась — «іх зьнішчаюць па акце, бо яны нібыта напісаны тайнапісам».
У ПК-24 акрамя Вікторыі ўтрымліваюцца Алена Маўшук і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх, паводле «Вясны», таксама аказваецца ціск. Паліна цяпер чакае разгляду чарговай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК.




 





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net