Добавить новость
123ru.net
World News
Март
2023

Выстава без назвы ў Варшаве

0

У пятніцу, 10-га сакавіка, у Варшаве адкрыецца другая індывідуальная выстава Лявона Тарасэвіча ў Галерыі Monopol.

Выстава не мае назвы, як і не маюць яе і самі карціны: такі светагляд аўтара. Але ў творах прасочваюцца тэмы канфлікту рэлігійнага, этнічнага і культурнага характараў.

Сённяшні Госць Рацыі – польскі мастак беларускага паходжання, прафесар пластычнага мастацтва Лявон Тарасэвіч – распавёў нашаму карэспандэнту, якія творы ўвайшлі ў выставу.

–  Мае астатнія працы, якія я маляваў, можна сказаць, як перастаў працаваць на канэмі, так што будзе 8-9 працаў, такія работы, якія 190 вышыні 5.20 даўжыні і 190 на 190, 190 на 3.90. І будуць такія 190 на 60, метр на метр – такія памеры. Ну, і не маю загалоўку.

РР: Вы не даеце назвы сваім карцінам. А калі вы абмяркоўваеце з кімсьці пэўныя творы, то як вы абазначаеце, што гутарка менавіта вядзецца пра гэтую карціну, а не пра іншую?

Лявон Тарасэвіч: Ёсць памеры, ёсць дата.

РР: То-бок вы хутчэй фігуруеце лічбамі?

Лявон Тарасэвіч: Так, мусіць быць якая сістэма, па каторай чалавек жыве. Былі законы рымскія, былі законы Льва Сапегі нашага Статуту Літоўскага, ёсць Канстытуцыя, ёсць законы на дарозе. Так што ў мяне даўжыня, шырыня і здымак працы, то пазнаем якая праца. Жартоўна некаторыя называем. Як пейзаж амерыканскі, то я кажу, што гэта Макдональдс. Мова жывапісу, гэта мова формы і колеру, а літары для таго, каб пісаць. Хоць няпраўда было тое, што на пачатку было слова. Каб скласці слова, трэба выдумаць літары, нешта няма тут логікі.  

РР: Калі вы пачынаеце ствараць карціну, ці ёсць у вас у галаве адразу ж задума, куды можа ўвайсці гэты твор, у якую выставу, дзе яна можа быць выкарыстана і г.д.?

Лявон Тарасэвіч: На гэта няма рэцэпту. Тое, што цяпер мастак стварае, на гэта ідзе цэлае яго жыццё, досвед, адукацыя, пабачаныя рэчы, перажытыя хвіліны і доўгія размовы з іншымі мастакамі. І часта бывае так, што калі ты ўжо ўпэўнены, што праца павінна так выглядаць, а не па-іншаму, калі пачынаеш яе рабіць, аказваецца, што яна інфантыльна-наіўная, што няма чаго паказваць. На шчасце, не ўсё людзі бачаць. І працуеш далей. І найлепшыя моманты такія, калі карціна ідзе перад тваім інтэлектам і ты ідзеш за ім і ўваходзіш у такія прасторы, у якіх ты яшчэ не быў. А потым гэтыя рэчы бачыш навокал і аказваецца, што столькі гадоў жыў і гэтага не бачыў. А пасля можаш бачыць, калі выканаў сваю працу.

РР: Ці будуць карціны, якія будуць прадстаўленыя 10 сакавіка і далей у Варшаве аб’яднаныя нейкай тэмай?

Лявон Тарасэвіч: Ёсць адна мая праца, поўная зялёнага на чырвоным фоне. Тэма там такая, карыстаная пра мастакоў, а на сёння тым больш, такі гадкі час, і ў гэтай атмасферы, у якой жывём у Польшчы, а таксама і ў Беларусі. Я буду мець выставу на замку Ксёнж у маі, там хачу цэлы паверх прысвяціць украінскай вайне. Ёсць работа такая, што на зялёным фоне лесу ў сярэдзіне прычэпленая чырвоная ружа, прасцецкая ружа, з пластыку, які робяць кітайцы. Гэта зноў пасылае да таго часу, як я жыў там у сябе ў на “Высранцы” ў Валілах, і ў нас такі маладняк расце вакол, 20-30 гадоў такі сасновы. І якое было маё здзіўленне, калі я ў гэтым маладняку пабачыў, што расце чырвоная ружа. Аказваецца, яна мела сілы ператрымаць усё, бо калісьці яна расла ў агародзе. Прыйшлі мужыкі, усё разабралі, пасеялі лес, а ружа так і засталася.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Выстава без назвы ў Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net