Зміцер Шаўчэнка: Па ўсёй тэрыторыі краіны працягваюць прылятаць расейскія ракеты
Ужо больш чым год працягваецца поўнамаштабная вайна ва Украіне. Хоць кожны дзень не адбываюцца выбухі, але рэгулярная па ўсёй тэрыторыі краіны працягваюць прылятаць расейскія ракеты, якія збівае ўкраінскае супрацьпаветраная абарона, – распавёў украінскі журналіст Зміцер Шаўчэнка:
– З гледзішча на тое, што адбываецца на тэрыторыі Украіны, нельга адчуваць сябе ў бяспецы. Мы ўсе разумеем якая зброя ёсць у ворага. Тое, што ракеты тэарэтычна могуць даляцець у любы куток Украіны, гэта факт. Таму нельга быць упэўнены, што вораг не будзе планаваць трапіць у любую кропку.
Расейская агрэсія на Украіну доўжыцца 379 дзён. Першы тыдзень вясны пакуль застаецца падобным да канца лютага. Баі на прыфрантавой тэрыторыі трываюць, але энергасістэма працуе амаль што ў звыклым рэжыме.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Зміцер Шаўчэнка: Па ўсёй тэрыторыі краіны працягваюць прылятаць расейскія ракеты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
