Чым займаецца супольнасць валанцёраў Partyzanka?
Дапамога з пошукам дзіцячых садоў і школаў, дапамога ў тым, каб зарыентавацца ў польскай сістэме аховы здароўя, кансультацыі па пытаннях рэлакейцe, атрымання міжнароднай абароны і легалізацыі, атрыманне гуманітарных візаў – пераважна такімі пытаннямі займаецца супольнасць валанцёраў у Польшчы Partyzanka.
Дапамога аказваецца як беларусам, так і ўкраінцам, распавяла адміністратар чата і адказная за інфалінію спадарыня Марыя, якая ў мэтах бяспекі не падала сваё прозвішча:
– Partyzanka – гэта перадусім грамадзянскае аб’яднанне, рух жанчын з павышаным узроўнем справядлівасці. Partyzanka арганізавалася больш за два гады таму, яшчэ недзе падчас перадвыбарчай кампаніі, можа быць трохі пазней. Для дапамогі перадусім людзям, якія сутыкнуліся з несправядлівасцю, парушэннем іх правоў, свабодаў.
Усе пытанні ад беларусаў ды ўкраінцаў могуць быць накіраваныя да прадстаўнікоў валантэрскай ініцыятывы праз адмысловы тэлеграм-канал ці праз інфалінію.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Чым займаецца супольнасць валанцёраў Partyzanka? pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
