„Актыўным быць файна”
Вывучэнне беларускай мовы, жаночыя сустрэчы, хэнд-мэйд, заняткі для дзяцей і падлеткаў – і гэта далёка не поўны спіс актыўнасцяў беларуска-шведскіх гурткоў „Актыўным быць файна” ў Вільні на бліжэйшыя месяцы.
Наведваць мерапрыемствы могуць людзі рознага сацыяльнага статусу і ўзросту. Таксама АБФ заўсёды адкрыта на прапановы адкрыцця новых гурткоў і праяўлення лідарства па накірунках.
Распавяла адна з арганізатарак Ксенія Літвінава:
– Наша арганізацыя накіраваная на нефармальную адукацыю з усёй беларускамоўнай і расейскамоўнай аўдыторыяй, то-бок гэта беларусы, украінцы, расейцы, рускамоўныя літоўцы. Таксама да нас прыходзяць людзі з Кыргыстану ды іншых краін. Усе, хто размаўляе па-расейску. У нас няма дакладнага канкрэтнага накірунку, праводзім імпрэзы і шведскія гурткі. То-бок мы працуем па методыцы роўны навучае роўнага.
Ксенія Літвінава дадала, што цяпер вядзецца актыўная праца над адкрыццём другога па ліку офісу ў Літве. Не выключана, што ў хуткім часе АБФ можа з’явіцца ў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł „Актыўным быць файна” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
