Расейскія знішчальнікі прыляцелі ў Баранавічы
Праект «Беларускі Гаюн» паведамляе, што 29 верасня ў паветраную прастору Беларусі ўвайшлі тры шматмэтавыя расейскія знішчальнікі Су-30СМ, якія здзейснілі пасадку на аэрадроме «Баранавічы».
«Беларускі Гаюн» адзначае, што апошнія пералёты расейскіх знішчальнікаў паміж Расеяй і Беларуссю былі зафіксаваныя ў канцы сакавіка. У той час самалёты пакідалі Беларусь.
Малая частка самалётаў на аэрадромах «Баранавічы» і «Ліда», якая засталася, служаць для трэнавання новых пілотаў ВКС РФ.
У кастрычніку 2022 года чакалася пастаўка другой партыі знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь. Але сёння прыляцелі знішчальнікі не з заводу, а тыя, што стаяць на ўзбраенні ВКС РФ з рэгістрацыйнымі нумарамі RF-81772, RF-81760 і RF-81758, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Нагадаем, надоечы Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведаміла аб падрыхтоўцы Беларускай чыгункі да прыёму вайсковых эшалонаў з РФ. Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны, у Беларусі плануюць размясціць 20 тысяч мабілізаваных расейцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Расейскія знішчальнікі прыляцелі ў Баранавічы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
