Валер Кавалеўскі: Рэжым не мае ніякіх новых рэсурсаў
Лукашэнкаўскі рэжым дэградуе ўсё больш і больш. І яго не выратуе ні спроба адбяліцца праз прэс-канферэнцыі з удзелам Рамана Пратасевіча, ні правакацыі на межах, ні закрыццё іх на замок, ні страх, што сеюць хутка год між электарату, – кажа прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі:
– Рэжым дэградуе ўсё больш і больш. Ён развальваецца на кавалкі. Ён не можа знайсці нейкіх новых рэсурсаў, новых ідэй, для таго, каб задаволіць нязгоду грамадства. Ім больш няма нічога рабіць, акрамя як ужываць гвалт і сілу штодзень.
Паводле Валеры Кавалеўскага, народ стаміўся. Але не трэба здавацца, толькі салідарныя дзеянні і жаданне жыць у цывілізаванай Беларусі дапамогуць перамагчы.
Беларускае Радыё Рацыя
