Добавить новость
123ru.net
World News
Июнь
2020
1 2 3 4 5 6 7
8
9
10
11
12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23 24 25
26
27 28 29 30

У Беларусі колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 перавысіла 48 тысяч

0

Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 48.630, памерла 269 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такім чынам, за апошнія суткі памерла яшчэ шэсць чалавек, а агульная колькасць выпадкаў COVID-19 павялічылася на 879, або на 1,8% (у папярэднія суткі было 883 новыя выпадкі і чатыры смерці). Міністэрства аховы здароўя традыцыйна падкрэслівае, што памерлі пацыенты „з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй”.

Ачунялі і выпісаныя 23.647 пацыентаў (+632 за суткі). Усяго праведзена 622.313 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 12.642.

Міністэрства аховы здароўя зноў не апублікавала статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама колькасць хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх, і пацыентаў, што маюць патрэбу „ў асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання”. Другі месяц міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемствы.

Як заявіў 6 чэрвеня падчас рабочага візіту ў Магілёў Аляксандр Лукашэнка, „гэта была цяжкая барацьба, якая сёння не скончаная”. „Сітуацыя кіраваная, і краіна кіраваная, і мы можам прыняць любое рашэнне. Але пакуль, дзякуй богу, нам не патрэбныя крайнія меры. Нашы лекары навучыліся спраўляцца з гэтай хваробай. Яна ў кожнага чалавека можа працякаць па-рознаму. Адсюль і лекі патрэбныя розныя. Лекаў у нас хапае, ахоўных сродкаў дастаткова, і ўрачы прыстасаваліся лячыць гэтыя хваробы”, — запэўніў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі не толькі займаюцца тэставаннем на каранавірус, але і прыярытэтную ўвагу надаюць дыягностыцы пнеўманій. „Мною было дадзенае жорсткае ўказанне: усіх тых, хто звярнуўся, — на КТ. Мы за гэты час закупілі дзясяткі апаратаў і там, дзе трэба было, усталявалі. Зараз нават у Мінску ў паліклініках усталёўваем. Лекары малайцы, ужо навучыліся, яны бачаць на КТ — звычайная пнеўманія або кавідная. Вось гэта правільны паказчык, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І мы можам смела гэтыя паказчыкі апублікаваць і паказаць, хто лепш за ўсё спраўляецца і справіўся на сённяшні момант з гэтай заразай”.

Разам з тым Лукашэнка адзначыў, што неабходна выконваць меры засцярогі, аднак падыходзіць да гэтага з розумам. „Трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі і берагчы старых. Не расслабляйцеся, ні ў якім разе. Паберажыце сябе, але разумна. Не зачыняйцеся недзе ў куце, а больш бывайце на свежым паветры”, — параіў беларускі кіраўнік.

5 чэрвеня намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан падчас наведвання Брэсцкай вобласці ў межах рэспубліканскага маніторынгу паведаміла, што пік эпідэміі каранавіруса прайшла амаль палова насельніцтва Беларусі. „Мінск ужо прайшоў верхавіну і ідзе на зніжэнне. Мінская і Віцебская вобласці прайшлі гэтак жа. Гэта значыць фактычна 40—45% насельніцтва рэспублікі гэты этап прайшлі, — цытуе чыноўніцу прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. — Калі пройдзе Брэсцкая вобласць, у нас будзе бліжэй да 60%”.

belapan.by

Фота: Reuters






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net