Добавить новость
123ru.net
World News
Июнь
2020
1 2 3 4 5 6 7
8
9
10
11
12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23 24 25
26
27 28 29 30

Пікеты і затрыманні ў Менску

0

Як паведамляе Паваабарончы Цэнтр „Вясна”, супрацоўнікі ў цывільным затрымалі Паўла Севярынца, яго затрымалі каля дома, за палітыкам сачылі ціхары яшчэ з Камароўкі і ў метро.

Таксама затрыманы Вераніка Мішчанка, Вольга Нікалайчык, Алег Баброўскі, Валянцін Фралоў і яшчэ як мінімум 2 чалавекі.   

Затрымалі хлопца, што трымаў таблічку з надпісам пра тое, што адбылося ў Беларусі за апошнія 26 гадоў. Да яго падышлі супрацоўнікі і запіхнулі  ў звычайную машыну.

* * * 

На пляцоўцы каля Камароўскага рынку ў Менска адбываецца буйны збор подпісаў за альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Але з самага пачатку мерапрыемства міліцыя пачала чыніць перашкоды зборшчыкам подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Была затрымана машына, на якой прывезлі сталы, стэнды, намёты. Затрыманы і яе кіроўца, Алег Баброўскі. Па словах Марыі Мароз – актывісткі  ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, гэта грубае парушэнне выбарчага заканадаўства:

– Сёння ў нас затрымалі члена нашай ініцыятыўнай групы. Яго спыніла ДАІ. У ягонай машыне былі намёты, сталы, усё тое, што патрэбнае для пікету. Ён мне патэлефанаваў, што яго спыніла міліцыя, каб я падышла паглядзела. Ён адкрыў акенца і сказаў, што заехаў пад знак. Гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Гэта не падстава, каб затрымліваць чалавека на цэлы дзень, тым больш што ён мусіць выконваць сваю функцыю як член ініцыятыўнай групы – збіраць подпісы.

Міліцыя не толькі затрымала кіроўцу машыны, але і адмовілася аддаць рэчы, неабходныя для збору подпісаў.  Але сябры групы здолелі  аператыўна арганізавацца, знайсці крэслы і ў нязручных умовах, пад дажджом, пачаць збор подпісаў. Па словах Марыі Мароз, міліцыя відавочна парушыла выбарчае заканадаўста і яе дзеянні будуць абкарджаны у Цэнтрвыбаркам і іншыя ўстановы.

* * *

Каля Камароўскага рынку у Менску збіраюць подпісы за вылучэнне ў прэзідэнты альтэрнатыўных Аляксандру Лукашэнку кандыдатаў. Людзі аддаюць свае подпісы за Віктара Бабарыку, Валера Цапкалу, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чэрачэня. Аднак найбольш народу стаіць да сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, чый муж і кіраўнік ініцыятыўнай групы  Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца  за кратамі пасля правакацыі супраць яго, учыненай супрацоўнікамі міліцыі ў Гародні. Як кажуць прыйшоўшыя паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую, гэта і знак падтрымкі, і голас за перамены:

– Падпісваемся, бо ўжо стаміліся ад дадзенай сітуацыі ў краіне. Уладу пара мяняць даўно ўжо.

– Ставім подпісы за Ціханоўскіх. Бо яны падарылі надзею ўсяму народу. Дзякуй ім!

– Галасуем за Ціханоўскую. Стаім дзеля новай улады. Хочам нечага новага ўжо.

– Стаім з адной мэтаю, – каб падпісацца і, канешне, нешта змяніць у гэтай краіне. Таму што гэта ўсё нас усіх вельмі дастала. І, зразумела, што нягледзячы на ўсе правакацыі мы прыходзім і хочам нешта змяніць. Таму і стаім.

Людзей, якія прыйшлі падпісацца на пляцоўку ля Камароўскага рынку было менш, чым у мінулы раз, калі чарга жадаючых паставіць подпіс за Святлану Ціханоўскую расцягнулася больш чым на кіламетр. Тым не менш і зараз людзей вельмі шмат. Людзі сыходзяць, але чарга не змяншаецца, прыходзяць новыя грамадзяне.

* * * 

У Менску каля Камароўскага рынку праходзіць збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Сярод пікетаў ініцыятыўныя групы Цапкалы, Дзмітрыева, Ціханоўскай, Губарэвіча, Бабарыкі, Казлова, Канапацкай, Чэрачаня, Кавальковай.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру „Вясна”, каля 10.30 гадзін раніцы ў Менску затрыманы Алег Баброўскі – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

За адзін квартал каля Камароўкі, на вуліцы Кульман, 1 заўважана некалькі аўтазакаў.

На фота: аўтазакі, міліцыянты і ціхары





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net