Добавить новость
123ru.net
World News
Июнь
2020
1 2 3 4 5 6 7
8
9
10
11
12 13 14 15 16
17
18
19 20 21 22 23 24 25
26
27 28 29 30

Лябёдка – радзіма Вацлава Іваноўскага

0

7 чэрвеня – 140 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага дзеяча Вацлава Іваноўскага. Вацлаў Іваноўскі ведамы ў нашай гісторыі як адзін з стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады, асветнік, выдавец, міністар асветы ў Радзе БНР. Ён нараджэнец маёнтку Лябёдка, што непадалёк вёскі Галавічполе (Шчучынскі раён). 

З 1510 года маёнтак Лябёдка амаль чатыры стагоддзі належаў роду Бычоўскіх. У 2-й палове 19 стагоддзя як пасаг Антаніны Бычоўскай перайшоў да роду Іваноўскіх, якім належаў да 1939 года. Апошнім уладаннікам быў Станіслаў Іваноўскі, родны брат Вацлава Іваноўскага.

Ведамых Іваноўскіх у Беларусі нямала. Але найбольш цікавае месца ў гісторыі займае ўнікальная сям’я, родавая сядзіба якой была якраз ў маёнтку Лябёдка. Шырокаму колу пра яе стала ведама на пачатку перабудовы, калі адкрывалася сапраўдная гісторыя. Сям’я праславілася тым, што дала выбітных дзеячаў адразу чатыром розным народам. Заснавальнікам мясцовай лініі роду быў Станіслаў Іваноўскі, росквіт фальварак атрымаў пры яго сыну Леанарду. Яго сям’я, у якой было пяцёра дзяцей, перыядычна жыла ў Варшаве і Пецярбургу. Але гадаваліся нашчадкі менавіта ў Лябёдцы. Гаспадар сядзібы Леанард Іваноўскі стварыў перадавую на той час гаспадарку, не шкадаваў сродкаў і актыўна ўкараняў аграрныя навінкі, дзяліўся імі з суседзямі. Агульная плошча гароду і саду дасягала 20 гактараў, рэгулярна наладжваліся мясцовыя выставы збожжа, гародніны, пладоў.

Калі Дзмітрый Мендзялееў вынайшаў табліцу перыядычных хімічных элементаў, Леанард Іваноўскі суправаджаў яго на туманны Альбіён і перакладаў яму выступ у Брытанскім геаграфічным каралеўстве, бо вынаходнік табліцы не ведаў ангельскай мовы. На жаль, Іваноўскі-бацька быў вернападданы яго імператарскай вялікасці. Да ўсяго па адной з версій знішчыў першую беларускую газету, якую ціснуў ягоны сын Вацак у родавым маёнтку Лябёдка. А трое сыноў Леанарда Іваноўскага – Вацлаў, Ежы і Тадас – належаць да нацыянальных дзеячаў трох суседніх народаў.

Вацлаў таксама быў добрым перакладнікам, толькі з нямецкай, ратаваў людзей ад саветаў і гітлераўцаў адначасна. За што і злажыў галаву. На Вацлаву Іваноўскім закончыўся наш кальвінізм, які пачынаўся з Мікалая Радзівіла Чорнага. Забітага бургамістра Менску святары “старых традыцый” нават адпяваць не хацелі, бо ён быў “няправільнай” канфесіі. Але Вацлаў Іваноўскі хоць мае магілу на менскіх Кальварыйскіх могілках. А вось родавы склеп у Лябёдцы, дзе былі пахаваныя бацькі, быў разрабаваны адразу пасля прыходу бальшавікоў у 1939-ым годзе. Старажылы прыгадвалі як дзеці мясцовага інтэрнату футболілі няшчасныя чарапы.  

Трапіць на тэрыторыю сядзібы зараз зусім няпроста. Рэч у тым, што на тэрыторыі былога фальварку зараз дзіцячы дом-інтэрнат для хворых дзяцей, у самым сядзібным доме – яго адміністрацыя. Безумоўна, лепш было б адкрыць сядзібны дом шырэй для турыстаў, краязнаўцаў і розных наведнікаў, стварыць у шыкоўным гістарычным доме музейна-культурны асяродак. Але вельмі добра і тое, што сядзіба ў дагледжаным стане і служыць дзецям.

Проста дзівосная карціна адкрываецца вачам наведніка Лябёдкі ўвесну, калі расцвітаюць пралескі і паміж старымі дрэвамі ўтвараецца сапраўдны, амаль суцэльны, блакітна-сіні дыван з маленькіх кветачак.

 Мадэрноваму дому ў Лябёдцы, збудаванаму з цэглы ў неагатычным стылі, ўжо больш ста дзесяці гадоў. У архітэктурным плане ён досыць адметны, прынамсі на Гарадзеншчыне вы аналагаў не знойдзеце. Захаваліся рэшткі старога парку, сярод якіх і досыць рэдкія экзоты, а ў мясцовай Галавічпольскай школе ў адным з пакойчыкаў настаўнікамі-энтузіястамі створана музейная экспазіцыя, прысвечаная роду Іваноўскіх. Але гэтага вельмі мала. Лябёдка чакае, калі яе выхаванец, стваральнік знакамітай суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца” Вацлаў Іваноўскі будзе ўшанаваны належна на дзяржаўным роўні.

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота 2019 года аўтара






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net