Добавить новость
123ru.net
World News
Декабрь
2019

Парламент павінен далучыцца да працы па ўдасканаленні Канстытуцыі

0

Новы склад парламента павінен будзе далучыцца да працы па ўдасканаленні Канстытуцыі. Пра гэта, як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 снежня падчас звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.

«Парламентарыям сёмага склікання трэба будзе падключыцца да працы над праектамі, якія знаходзяцца ў плоскасці глабальных палітычных рашэнняў, – сказаў ён. – У нас ужо назапасіўся шэраг пытанняў, якія трэба разам вырашаць на ўзроўні Асноўнага закона. Таму, відаць, нам з вамі, новым складам парламента, трэба будзе арганізаваць і далучыцца да працы па ўдасканаленні нашай Канстытуцыі».

Паводле слоў Лукашэнкі, на гэта ёсць запыт у грамадстве. «Мы павінны ўсё растлумачыць людзям і прапанаваць ім свае варыянты. Гэта як раз той выпадак, калі можна праявіць сябе і ўзяць удзел у лёсавызначальным для дзяржавы праекце. Думаю, зноў абраныя парламентарыі разумеюць, які ўнікальны шанец ім выпаў, – сказаў Лукашэнка. – І вы ведаеце маё прынцыповае патрабаванне: мэтай меркаваных змен павінна быць удасканаленне сістэмы кіравання. Прагрэсіўны сусветны вопыт мы праламляем праз нашы нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі, лад нашага грамадства. Усе змены вы павінны разглядаць выключна з дзяржаўнай пазіцыі, у інтарэсах людзей, якія жывуць на гэтай зямлі».

Лукашэнка адзначыў, што ўсе прапановы будуць мець толькі персанальны характар. «Ніхто не можа схавацца за калектыўнае меркаванне, у тым ліку парламент, – падкрэсліў ён. – Персанальная адказнасць – гэта найвялікшая карысць і рухавік любога прагрэсу».

17 лістапада, размаўляючы з журналістамі пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Лукашэнка заявіў, што яму «пададзеныя элементы новай Канстытуцыі ад спецыялістаў Канстытуцыйнага суда».

На рэмарку пра тое, што ён абяцаў да прэзідэнцкіх выбараў змены ў Канстытуцыю, Лукашэнка адказаў: «Я нічога, па-першае, не абяцаў. Я заяўляў пра тое, што нам трэба ісці да гэтага. Што да прэзідэнцкіх выбараў і што я казаў, што да прэзідэнцкіх выбараў мы зменім Канстытуцыю, гэта вы дарэмна. Навошта вы мне ў вочы кажаце тое, што я не абяцаў? Гэта бесталкова і, шчыра кажучы, бязглузда з майго боку было б сёння заявіць пра тое, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю».

Паводле слоў Лукашэнкі, ён абяцаў пачаць працу над зменамі ў Канстытуцыю. «Не буду ўдавацца ў падрабязнасці, але элементы новай Канстытуцыі з пункта гледжання Канстытуцыйнага суда мне пададзеныя. Я паглядзеў іх і вырашыў, што нам можна на падставе шматлікіх прапаноў, перш за ўсё спецыялістаў Канстытуцыйнага суда – я лічу, што там самыя лепшыя юрысты, – мы можам пераходзіць да новага этапу», – сказаў ён.

Афіцыйны лідар заявіў, што будзе сфармаваная «шырэйшая група спецыялістаў, якія паспрабуюць напісаць гэтую Канстытуцыю, у сырым выглядзе падаць прэзідэнту». «А я ўжо, калі палічу патрэбным, прэзентую яе ўсяму грамадству. Трэці этап, хутчэй за ўсё, – гэта будзе абмеркаванне грамадствам гэтай Канстытуцыі, – сказаў ён. – Не папракайце мяне ў тым, што я не зрабіў таго, чаго не абяцаў. Такі прыкладна план. Залежыць не ад мяне. Вы ведаеце, будучую Канстытуцыю я магу напісаць за адзін тыдзень. Але гэта будзе мой варыянт. А Канстытуцыю павінны прымаць людзі нашы, грамадства і перш за ўсё вы, маладыя людзі, таму што вам жыць з гэтай Канстытуцыяй».

Лукашэнка таксама заявіў, што не будзе ставіць нейкія пэўныя тэрміны па падрыхтоўцы зменаў у Канстытуцыю. «Усё будзем рабіць спакойна. Будзе гатовы варыянт – пойдзем далей, да другога, трэцяга, чацвёртага этапу. Менавіта так павінна разгортвацца праца. Спешка тут нам непрымальная. Гэта сур’ёзнае пытанне, як будзе жыць і развівацца краіна ў будучыні», – дадаў ён.

БелаПАН

Фота: БелТА






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net