Добавить новость
123ru.net
World News
Май
2019

Двухдзённы фестываль кулікоў у Тураве

0

25-26 траўня грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць VIII Фестываль кулікоў у старажытным Тураве. У праграме – чэмпіянат па фотабёрдынгу, бёрдвочынг, канцэрты і шмат забаваў.

Фестываль праводзіцца побач з унікальнай прыроднай тэрыторыяй – Тураўскім балоннем, якое мае статус Тэрыторыі, важнай для птушак міжнароднай значнасці, і з 2008 года абвешчана біялагічным заказнікам. Гэта адно з самых важных месцаў для гнездавання і адпачынку водна-балотных птушак падчас міграцыі ў Еўропе. Побач працуе першая ў Беларусі станцыя кальцавання птушак.

Удзел у фестывалі бясплатны.

Што будзе ў праграме?

З пятніцы па нядзелю на беразе Прыпяці будзе адкрыты кемпінг. Можна ўзяць намёт і спальнік, каб начаваць на ўлонні прыроды.

У абодва дні Фестываля кулікоў пройдуць экскурсіі па горадзе і на станцыю кальцавання, назіранні за птушкамі балоння з арнітолагамі, будзе працаваць фотазона, можна будзе паўдзельнічаць у цікавых спаборніцтвах.

Раніцай у суботу 25 траўня пройдзе чэмпіянат па фотабёрдынгу (хто здыме больш відаў за абмежаваны час) для ўсіх ахвочых. Рыхтуйце фотаапараты з добрым зумам!

Таксама ў гэты дзень вас чакаюць практычная лекцыя ад Цэнтра экалагічных рашэнняў пра асобны збор смецця, запуск паветраных змеяў на Замкавай гары, выступ ля вогнішча на беразе Прыпяці выдатнай паэткі Насты Кудасавай, а таксама Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым.

У нядзелю 26 траўня дадаткова адбудуцца фотавыставы “Стары Тураў”, “Палессе ў міжваенны час” С. Хохмана і “Прырода беларускі / She is nature” ад Цэнтра экалагічных рашэнняў ды праекта “Вэтландс”, які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і выконваецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Мінпрыроды РБ. У нядзелю для гасцей будзе арганізаваны продаж сувеніраў, будуць праходзіць майстар-класы па вырабе гліняных кулікоў-свісцёлак і кулічкоў з паперы ды воўны, а таксама птушыных прынтоў на торбах. У праграме дня – выступы гуртоў, уключаючы зорак року AKUTE і “РЭХА”.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ: “На Тураўскім балонні можна сустрэць 33 віды кулікоў! Мы спадзяемся, што на фестывалі разам з дзеткамі вы добра пабавіце час, а таксама навучыся распазнаваць хаця б найбольш яркіх кулікоў Беларусі. Тураў – горад, дзе мусіць пабываць кожны беларус хаця б раз у жыцці. Чаму не ў час фэсту?! Чакаем!”

Запрашаем усіх бацькоў з дзеткамі, турыстаў, аматараў прыроды і актыўнага адпачынку на Фестываль кулікоў у Тураве! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8029-673-40-36 (Таццяна Яворская).






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net