Еўрабачанне: журы з Беларусі дыскваліфікавалі
Скандал звязаны з парушэннем правілаў неразгалошвання папярэдняга галасавання.
Увечары, 18 траўня, стала ведама, што журы конкурсу Еўрабачання з Беларусі адхілена ад галасавання ў фінале за парушэнне правілаў.
Такое рашэнне было прынятае ў звязку з тым, што сябры журы з Беларусі ў інтэрв’ю Tut.by расказалі, за каго яны галасавалі ў час першага паўфіналу конкурсу ў аўторак. А гэта супярэчыць правілам Еўрабачання, якія ўстанаўліваюць, што вынікі паўфіналаў не могуць быць апублікаваныя да заканчэння галоўнага фіналу.
У фінале Беларусь усё адно будзе галасаваць, аднак пры размеркаванні балаў будуць улічвацца толькі галасы тэлегледачоў.
Ад Беларусі ў фінал конкурсу выйшла спявачка Зена (Зіна Купрыяновіч).
Беларускае Радыё Рацыя