У Казахстане людзі выйшлі на вулічныя пратэсты, яны патрабуюць свабодных выбараў. ВІДЭА
Больш за сотню чалавек выйшлі пратэставаць на вуліцы Алматы і Нур-Султана 1 траўня. Людзі заклікаюць байкатаваць будучыя выбары, якія прызначаныя на 9 чэрвеня. Гэта будуць першыя выбары пасьля адстаўкі Нурсултана Назарбаева, які кіраваў Казахстанам больш за 30 гадоў.