Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News
Август
2010
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12 13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Цой з намі

0
Цой з намі

15 жніўня споўнілася 20 гадоў, як няма Віктара Цоя. Гэтая дата прымусіла шмат каго яшчэ раз зьдзівіцца, наколькі жывымі і актуальнымі застаюцца ягоныя песьні ня толькі для тых, чыё юнацтва і маладосьць выпала на 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Я ня бачу тут вялікага сакрэта, і схема “легендарызацыі” музычнага героя ў выпадку Цоя нічым не адрозьніваецца ад той жа, па якой дагэтуль “жывыя” Прэсьлі, Морысан і Кабейн.

У той насычаны падзеямі і пераменамі пэрыяд, калі ўсім творцам хапала месца для самавыяўленьня, Цой быў вельмі адмысловай, але ўсё ж не выключнай з’явай. Вось у “Ассе” (1988) Бананан кажа: “А гэта сьпявак мой любімы – Нік Кейв”, а на пытаньне, хто такі Грабеншчыкоў гучыць вельмі правільны на той момант адказ: “Гэта Бог. Ад яго зьзяньне зыходзіць”. Але амаль дакладнае, нават лубочнае супадзеньне біяграфіі сьпевака з жыцьцёвым шляхам звычайнага васьмідзесятніка, лёгкая ўзнаўляльнасьць мэлёдыі, дакладнасьць і даступнасьць вершаў, і, што важна, трагічная і неадназначная сьмерць, менавіта Віктара Цоя зрабілі нашчадкам папярэдняга скальда іншадумства -- Уладзімера Высоцкага.

Нашмат больш неадзназначнай у ацэнцы фэномэна Цоя падалася мне інфармацыя пра тое, што тэлеканал АНТ зьбіраецца ўшанаваць гадавіну сьмерці зоркі паказам дакумэьнтальнага фільма, а пасьля і запісам канцэрту. З ёю перад вачыма адразу ўзьнікла карцінка цалкам анамальнай з’явы стэрыльнага мінскага ляндшафта – “сьцяны Цоя”, ці, як яе яшчэ прастамоўна называюць – “сьцяны плача”. Сам факт яе працяглага існаваньня ў цэнтры горада, няхай сабе і на задворках, але галоўнай Кастрычніцкай плошчы, паміж праваслаўнай царквой і адміністрацыяй прэзыдэнта, побач з Музэям вайны і архітэктурным сымбалем эпохі – Палацам рэспублікі, ушчэнт рушыць для мяне ўсю звыклую “карціну міра”. Кранальная ўвага мясцовых уладаў да пачуцьцяў фанатаў менавіта Цоя і любоўнае перамяшчэньне рэшткаў сьцяны з месца на месца, з абавязковым абяцаньнем ўзнавіць ізноў жа ў цэнтры горада, сярод усіх цяперашніх “сьвятыняў”, ніяк ня вяжуцца са звыклым тлумачэньнем нашай улады як пасьлядоўніцы савецкай культурнай палітыкі і Цоя як “голасу пратэсту супраць прыгнёту”. Я нават з жахам прызналася сабе, што многа каму (і мне!) было б спакайней, калі б сьцяну перанесьлі на Бангалёр...

Чым можна патлумачыць існаваньне гэтай культавай, у прамым сэнсе гэтага слова, пабудовы, калі ўлады так зацята адстойваюць сваё права на кароўнік, што належыць цяпер царкве “Новае жыцьцё”, калі паламаныя крыжы ў Курапатах, калі ў бэрнардынскім кляштары будзе казыно?..

У краіне, дзе любы адыход ад нявызначанай, але ўсім зразумелай шэрай нормы лічыцца хіба што не крамолай, да галавы прыходзяць менавіта крамольныя тлумачэньні: а што, калі нехта на самым версе проста любіць групу “Кіно”?..






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: С 28 апреля до 12 мая городские службы будут работать в усиленном режиме


Спорт в России и мире
Москва

Юные керамисты школы №2120 выиграли три Гран-при конкурса «Мир дому твоему!»


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

WTA озвучила Елене Рыбакиной условия для становления второй ракеткой мира


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Huawei представила IDS на 26-м Всемирном энергетическом конгрессе





Путин в России и мире
Москва

Путин поздравил Леонида Рошаля с днем рождения


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Это - война: литовские беспилотники попытались атаковать Минск




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире
Москва

Басманный суд Москвы арестовал продюсера Reuters Константина Габова за помощь ФБК в подготовке материалов



Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Певица

Певица Анастасия Стоцкая появилась на публике в откровенном наряде



Москва

Священник призвал не заваривать освященные ветки вербы

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net