Добавить новость
123ru.net
World News
Январь
2011
1 2 3
4
5 6 7
8
9 10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23 24 25
26
27 28
29
30 31

Ваеннае становішча

0

Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, як найбольш нагадвае ваеннае становішча ў Польшчы 1981-1983 гадоў. Гэтаксама ў сьнежні, 30 гадоў таму, генэралу Ярузэльскаму, каб яго прызналі дыктатарам і ў XXI стагодзьдзі аддалі пад суд, спатрэбіліся бронетранспартэры і войска, дзясяткі забітых, сотні катаваных, тысячы зьнявечаных, арыштаваных, зламаных, забароненыя прафсаюзы і грамадзкія арганізацыі. Але і тысячы, а пасьля і мільёны салідарных, адданых, нязломных і рашучых палякаў, якія цяпер, як ніхто з нашых суседзяў, падтрымліваюць і разумеюць – з дыктатурай нельга размаўляць.

Улада нават не падумала ўзаконіць свае дзеяньні хаця б нейкай юрыдычнай ці палітычнай фармальнасьцюБеларуская ўлада нават не падумала ўзаконіць свае дзеяньні хаця б нейкай юрыдычнай ці палітычнай фармальнасьцю кшталту ўвядзеньня камэнданцкай гадзіны. Нашыя тэлефоны не маўчаць, а гавораць галасамі сьледчых кдб.

Уладзіслаў Барташэўскі – жаўнер Арміі Краёвай і міністар замежных спраў свабоднай Польшчы – чалавек, які для мільёнаў палякаў увасабляе гонар і сумленьне нацыі, расказваў вельмі простую показку пра ваеннае становішча. Уначы да яго, які перажыў Аўшвіц і Варшаўскае паўстаньне, прыйшлі міліцыянты і пачалі ламаць дзьверы. "Што вы робіце? Хіба вы ня ведаеце, што па нашых законах забароненыя начныя арышты?" – спытаўся Барташэўскі. "Але не цяпер, – адказалі ганцы Ярузэльскага, – цяпер ваеннае становішча".

І вось цяпер па няспынных вобшуках і арыштах, сьлязах сваякоў затрыманых, паранаідальным чаканьні перасьледу, фатаздымках у газэтах маленькага сына Саньнікава і Халіп можна зразумець – і нам абвешчана вайна.

Мы дазваляем ворагу акупаваць і паралізаваць нашае жыцьцёВельмі цяжка паверыць у тое, што лінія фронту гэтай вайны праходзіць паўз нас саміх. Наіўнае жаданьне ўпісацца ў існуючую сыстэму і знайсьці ёй тлумачэньне, а ў сёньняшніх умовах – апраўданьне, апісваючы эканамічную і палітычную эфэктыўнасьць дыктатуры, паступова вынішчыла нават спробы стварэньня ўласнай сыстэмы незалежнага дзеяньня. Так і цяпер мы дазваляем ворагу акупаваць і паралізаваць нашае жыцьцё, рэагуючы толькі на падзеі звонку – кругласуткава вышукваем і прадукуем навіны пра тое, каго арыштавалі і колькі абшукалі, чакаем наццатага прышэсьця санкцый; бяздумна цешымся жахлівым падзеям у Тунісе і соты раз пераказваем, як я быў на Плошчы. Гэтая фрустраваная скупаванасьць на ўласным болі і самаізаляцыя калючым дротам вызначае межы нашага ўласнага ўнутранага Аўшвіцу.

Польшчу зрабіла свабоднай салідарнасьць і культура. Дагэтуль невядомая колькасць тых, хто загінуў тады, хаця палякі літаральна па хвілінах узнаўляюць той час, ставячы ў адзін шэраг і ўспаміны Леха Валэнсы, і шасьцігадовай дзяўчынкі з правінцыйнага гарадка, якая помніць толькі бязмоўны тэлефон і спалоханых бацькоў. Часткай паралельнага грамадзтва, створанага на імпульсе супраціву ваеннаму становішчу, сталі і расстраляныя ў Катавіцах шахтары, і тыя людзі, што прыходзілі ў дзяржаўныя тэатры і, пляскаючы ў далоні, не давалі прагучаць хлусьні.

І нам немагчыма дазволіць лукашысцкім дэмэнтарам высмоктваць нашыя найлепшыя думкі і чакаць толькі кепскіх навінаў. Час ужо даваць нагоды для добрых.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net