Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News
Апрель
2010
1
2
3
4
5
6 7 8 9
10
11
12
13 14 15 16
17
18
19
20
21
22 23
24
25
26
27 28 29
30

Выбары ў месным склоне

0

…Што гаворыць жытні колас,

I аб чым шуміць ячмень,

I чаго сьпявае ўголас

Мушка, конік, авадзень…

Я. Колас

 

Канстанцін Чарнец Сёньня, мусіць, варта сказаць пра галоўнае. То бок, пра галоўных — пра мясцовых выбарнікаў мясцовых дэпутатаў у адпаведныя саветы. Яны, выбарнікі, галоўныя — тыя, дзеля каго нібыта гэта ўсё дзеецца — сталі камунікаваць, перакідвацца жартамі пра негалоўнае, т.б. пра тых, за каго ім прапаноўваюць аддаць голас. Ня здольнасьць да членападзельнага маўленьня, ня нават сьмех, як той Тым Талер, а ўсяго толькі маленькую намаляваную «птушачку». Але гэтую птушачку чамусьці шкада. Выбарнікі зьлёгку раздражнёныя, схільныя да зьедлівасьці. Верагодна, гэта таму, што больш прыкметнаю стала навочная агітацыя і балюча заныла ў душы адчуваньне грамадзянскага абавязку, які чамусьці не жадаецца выконваць.

Ходзіць па вуліцах беларускі чалавек сур’ёзна, амаль злосна й без заспакаяльнага піва ў руцэ. А на яго з-за кожнага рога, нібы з чырвонай анучай на быка:

Мяне аднаго прыводзяць у шаленства абвесткі аб мясцовых выбарах 25 красавіка? Вялікія белыя літары на крыкліва чырвоным фоне ў самых недарэчных месцах.

Далібог, за любую дыктатуру прагаласую, толькі б іх прыбралі, бо нефіг вясновы настрой псаваць.

«Але грамадзянінам быць абавязаны!» — быццам тыкае ў твар нябачным пальцам кожны перадвыбарны плякат, кожная ўлётка. А грамадзянін адмахваецца: «Цур мяне! Я міма йшоў!» Кандыдаты — гэта людзі, можна сказаць, тагасьветныя. Вее ад іх чымсьці непрыемна-сакральным: ці то ладанам, ці то серай.

Некаторыя дасьціпныя знаходкі перадвыбарнай агітацыі могуць зрынуць выбарнікаў у зьдзіўленьне, але не заўсёды гэтае зьдзіўленьне на карысьць кандыдатам. Людзі, вядома, заўважаюць, напрыклад, вылучэнцаў з прозьвішчамі Красата, Чыстата і г.д. А вось ці прагаласуюць за іх — такіх чыстых і прыгожых?

На пад’езьдзе павесілі рэкляму кандыдата ў дэпутаты. Вачам не паверыла! Па вуліцы Русіянава балятуецца Русіянаў! Сам????… Сьвят-сьвят-сьвят…

— узмалілася насельніца Ўручча. Відаць, сад валуноў адпусьціў непрыкаяную душу. І доўга яшчэ шматлікім такім душам прыйдзецца лунаць паміж небам і зямлёй, бо яны, як сказаў у іншых варунках адмірал дэ Пан, «нічому не навучыліся й нічога не забыліся». Занадта абцяжараныя старымі штампамі, каб узьняцца да зэніту. Занадта няўрымсьлівыя, каб хадзіць па зямлі сярод простых сьмяротных. Якія адчуваюць гэта і гыркаюць:

Шпацыруючы па горадзе, я дзеля цікаўнасьці падыходзіў да стэндаў з агітматэрыяламі… у кандыдатаў няма праграмы! у ніводнага!!! я, дарэчы, не зразумеў, навошта яны ідуць у дэпутаты мясцовых саветаў… ім хоць кабінэт вылучаюць у якім-небудзь ЖЭСе??? я разумею, калі людзі лезуць ва ўладу, але ў іх няма ўлады… навошта яны наагул патрэбныя… толькі грошы на выбары марнуюць…

— спрабуе разгадаць таямніцу прыцягальнасьці мясцовых саветаў kennymertv. Наступныя разважаньні яшчэ больш укараняюць зьдзіўленьне й раздражненьне ў сэрцы блогера.

і яшчэ трохі… асноўная маса абяцае капрамонты школаў, дзіцячых садкоў, двароў, дарог… цікава, гэта яны самі за свой рахунак будуць рамантаваць? бо грошай ім не дадуць… <…>

яшчэ яны любяць клапаціцца аб старых… пра годную пэнсію сьпяваюць… ха-ха-ха… або яны бюджэт прымаюць?

ну і яшчэ. хто пойдзе на выбары 25-га красавіка… ня дзеля гарэлкі ў сталоўцы, а дзеля выбараў???

Тут маем падвойнае зьдзіўленьне. Блогер гатовы зразумець, што палітычныя актывісты маглі б вылучацца ў дэпутаты дзеля сумленнай эгаістычнай зацікаўленасьці, бо ні рамонты, ні пэнсіі, ніякія іншыя сур’ёзныя паляпшэньні не ў іх распараджэньні. Аднак жа й сабе — нічога! Або ўсё-ткі?.. Зараз, увесну, асабліва шмат моладзі пацягнулася да дэпутацкіх мандатаў. Мабыць, сэнс усяго — прыгода? Дзейнічаць, рабіць «з кімсьці дзесьці штосьці»! Думка аб тым, што ўсякая справа, якая робіцца паўтаемна, з дапамогай групы сяброў, з абяцаньнем шырокага эфэкту — гэта ўдзел у мясцовых выбарах, — асела шмат у каго на донцы падсьвядомасьці.

monodevochka вывесіла інтрыгуючы запіс наступнага зьместу:

так хацелася адцягнуцца, што прыцягнула да сабе занятак.

заўтра з самой раніцы ў мяне вызначаецца вельмі цікавы досьвед. нечаканае ўліваньне ў новую ў нейкім пляне для мяне сфэру. ніколі раней такога не было, і што з гэтага будзе, ня ведаю. хоць потым пазнае шмат хто)))))

упэўненая, што здолею, хоць пакуль ня ведаю як. буду рабіць усё, што ад мяне залежыць.

калі ўсё скончыцца, я асабіста аддзячу таму, хто ўсё гэта арганізаваў:)

Як бы вы зрэагавалі? А вось адзін з камэнтатараў пачуў нешта знаёмае, для ўсіх дакучлівае ў словах «арганізаваў»:

няўжо выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў…

Нешта ў нашым вясновым паветры дзіўнае. Не занадта новае, не занадта трывожнае. А шкада. Вельмі хочацца вострых адчуваньняў.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: Судоверфь в районе Нагатинский Затон заработает в конце года


Спорт в России и мире
Москва

Лучшие кадеты ПФО побывали на репетиции Парада Победы в Москве


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

После победы в Мадриде Рублев поднялся с 8-го на 6-е место в рейтинге ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Вильфанд предупредил горожан об аномальном холоде и мокром снеге на неделе





Путин в России и мире
Москва

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о героях нашего времени


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Польский судья Шмидт попросил защиты у Лукашенко и политического убежища в Белоруссии




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Брановицкий

Рассылка Песни или Музыки на все Радиостанции России, СНГ и Мира, а также по всем СМИ России.



Москва

Лучшая в России. Новую судоверфь для электросудов строят в Москве

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net