Добавить новость
123ru.net
World News
Март
2015

Мае ўлюбёныя кружэлкі

0
Упершыню гэтая рубрыка — «Мае ўлюбёныя кружэлкі» — зьявілася ў мяне ў «Па-над бар’ерамі» чвэрць стагодзьдзя таму. Я тады працаваў у лёнданскім бюро радыё «Свабода». Маімі першымі аўтарамі, што распавядалі гісторыі, якія асацыююцца з той або іншай музыкай, былі брытанцы. Памятаю, як лёнданскі тэлерэжысэр Тэрэза, якая вырасла ў Паўднёвай Афрыцы, распавядала пра сваю цемнаскурую няньку. Гэтая нянька насіла маленечкую Тэрэзу на сьпіне і пры гэтым сьпявала афрыканскія мэлёдыі. Так Тэрэза засвоіла навуку лёгкай хады, свайго роду танцу, які гучыць у целе ўдзень і ўначы. Славіст Доналд з горыччу казаў пра друзлую кіслую глебу ангельскай музычнай культуры і з зайздрасьцю аб кампазыцыях Бартака і Шастаковіча. Перакладчыца Сэлі прыгадвала бацькоўскі прайгравальнік з загнутай мэталічнай рукой і карундовой іголкай, і сутоньне лёнданскага прадмесьця, з падмяшаным да іх фартэпіянным трыё Шубэрта. Алег Сяргеевіч Пракоф’еў прынёс у студыю зроблены ў Ватыкане грамафонны запіс апошняга сьпевака-кастрата Алесандра Марэскі, які сьпяваў чыстым, далікатным, «нетутэйшым» голасам.


Я пачуў і даў у эфір сотні выдатных гісторый пра ўлюбёныя кружэлкі. З асаблівым трапятаньнем я думаю пра тых, хто ўжо памёр, але пакінуў мне музыку, якая дагэтуль час ад часу гучыць у «Па-над бар’ерамі». Сярод іх — музыкант Аляксандар Якулаў. Яго арыштавалі ў 1949 годзе, абвінаваціўшы ў нізкапаклонстве перад Бахам, Моцартам, Рыхардам Штраўсам. У цёмнай адзіночнай камэры ў Суханаве музыка клясыкаў дапамагла Якулаву выжыць. Ён граў яе ў сваім уяўленьні. У лягеры музыка таксама выратавала Якулава: зэкі запатрабавалі ад адміністрацыі вызваліць музыканта ад працы на шахце. Ён граў за кавалак хлеба, за адсырэлую бульбіну, за кацінае мяса. Украінцам-бандэраўцам граў танга «Гуцулка Ксеня», вертухаям, пакуль яны галілі лабкі акторкам, пасольскі жонкам і студэнткам — танга «La Cumparsita». І толькі аднойчы ён адмовіўся граць: калі ў лягеры абвясьцілі сьмяротны прысуд двум маладым паэтам, якія напісалі сатырычныя вершы пра правадыра. «Рукі апусьціліся, — прыгадваў Якулаў -. Абышлося карцэрам».


Дзякуючы «Маім улюбёным кружэлкам» я зразумеў, якую важную і складаную ролю адыгрываюць музычна-акустычныя вобразы ў жыцьці чалавека. Кожны аўтар прыходзіў са сваёй гісторыяй: апошнім каханьнем, сьмерцю блізкага чалавека, першым скачком з парашутам, рызыкоўнымі ўцёкамі на Захад. І ўсе гэтыя маналёгі, як у кіно, гучалі пад акампанэмэнт музыкі. Гэтую музыку апавядальнікі насілі ў сабе, яна гучала зь іх. Так, так, музыка, якую мы слухаем, рэзануе з музыкай, якую мы тоім у сабе. Гэта акустычная пройма, слыхавы міраж, гукавы зьлепак душы.


Пераклад: Сяргей Шупа





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net