Добавить новость
123ru.net
World News
Июль
2012
1 2 3 4 5 6 7 8
9
10 11 12 13 14
15
16 17 18 19 20
21
22
23
24
25 26 27 28 29 30 31

«Зьвядзеньне да Гітлера» і моўныя анамаліі

0
Філёзаф Леа Штраўс некалі запусьціў ва ўжытак тэрмін «Reductio ad Hitlerum» — калі погляды ці паводзіны апанэнта абвяшчаюцца неадэкватнымі, бо так выказваўся ці рабіў Адольф Гітлер. Шкада, што ў моўных спрэчках вакол апошняга блогу Яна Максімюка зьявілася процьма падобных закідаў. Ня толькі камэнтатары ў форуме, але і Франак Вячорка ў канцы сваёй палемікі з Максімюком фактычна ставіць таго ў адзін шэраг з Мураўёвым-вешальнікам і Аляксандрам Лукашэнкам, не даючы нейкай канкрэтнай прэзыдэнцкай цытаты па моўным пытаньні.



Так і хочацца перафразаваць аднаго сучаснага палітыка: «Ня толькі кепскае зьвязана зь вядомым Янам Максімюком» :)



Але калі аўтару ў камэнтарах даводзіцца тлумачыць свой блог «для сяміклясьнікаў» і нагадваць пра свае заслугі перад беларушчынай, дык можа сапраўды нешта атрымалася ня так?



Падаецца, што крытыку справакаваў як сам тэкст Максімюка, гэтак і тое, чаго ён не напісаў. Былі радкі пра жаданае некім «камфортнае моўнае гета» з добрымі ганарарамі, званьнямі народных пісьменьнікаў ды яшчэ катэдрамі беларускай літаратуры па ўсёй краіне «з сэксуальнымі чарнявымі і бялявымі студэнткамі ў прычэпку», але пры гэтым нічога пра дзяржаўную палітыку, якая якраз і намагаецца загнаць беларускую мову ў гета. Ані сказу пра фактычную адсутнасьць дзяржаўнага кіраваньня і вышэйшай адукацыі па-беларуску. Ані слова пра тое, якія дадатковыя праблемы стварае чалавеку беларускамоўнасьць у штодзённым жыцьці ў Беларусі.



Як я разумею, гэтыя рэчы падаюцца Яну агульнавядомымі, ня вартымі згадкі лішні раз. Але без такога кантэксту аўтарскія заклікі робяць уражаньне, што гаворка пра нейкую іншую краіну.



У гэтай краіне беларускамоўныя нібыта лічаць расейскамоўных «анамаліяй, якую з валізамі трэба выслаць ва ўсходнім кірунку зь нейкага вакзалу». У ёй гопнікі нахабна заходзяць у грымёрку «Ляпіса Трубяцкога» пасьля канцэрту, пляскаюць Сяргея Міхалка па сьпіне і паблажліва-пагрозьліва кажуць: «Ну, нішто сабе пару песенек было, ціпа там „Зорачкі“. Толькі чаго ты, Сярога, сваю маскальскую лухту ўсё ня кідаеш? Нармальныя пацаны цяпер тока па-беларуску сьпяваюць».



Такая сцэнка ў сучаснай Беларусі, мякка кажучы, малаімаверная — і ня толькі таму, што канцэрты «Ляпісаў» забароненыя ў прынцыпе, незалежна ад мовы выкананьня. Ян Максімюк пра гэта добра ведае, але ўсё роўна абараняе права Кулінковіча і Міхалка сьпяваць па-расейску, хоць на гэтае права ніхто сур’ёзнага замаху ня робіць.



У праграме «Вынікі дня» Ян так патлумачыў сваю пазыцыю: «Пры гэтай уладзе беларуская мова сябе адчуць лепей ня можа. Трэба зьмяніць уладу. Зьмяніць уладу ў Беларусі можа толькі народ. А беларускамоўныя ў Беларусі ў меншасьці. Значыць трэба шукаць саюзьнікаў сярод расейскамоўных беларусаў, якім, магчыма, гэтак не баліць сэрца за беларускую мову, але яны таксама хацелі б жыць у дэмакратычнай краіне».



Разважаньні слушныя, але калі прыгадаць папярэдні кантэкст, дык у іх схавана адразу некалькі сумнеўных дапушчэньняў — 1) што менавіта беларускамоўныя больш за ўсё хочуць зьмяніць уладу ў Беларусі, 2) што яны ня хочуць ў гэтай справе супрацоўнічаць з расейскамоўнымі, і нават 3) што расейскамоўныя баяцца зьменаў, бо беларускамоўныя пагражаюць «пасадзіць іх на валізы».



Агулам вымалёўваецца карціна ледзьве ня моўнай грамадзянскай вайны, у якой абодва бакі нарадзіліся і жывуць у сваім лягеры. Але шмат хто з маладых творцаў да беларускамоўнасьці прыйшоў не зь дзяцінства. Тое самае тычыцца і маладых беларускамоўных увогуле. Гэта быў сьвядомы выбар, і адным з чыньнікаў такога выбару якраз было адчуваньне «анамаліі». Адчуваньне скрыўленасьці, несправядлівасьці, ненармальнасьці моўнай сытуацыі і свайго месца ў ёй, а не прэтэнзіі да суайчыньнікаў.



У адным можна цалкам пагадзіцца зь Янам — расейскамоўныя беларусы для нас «застануцца братамі [і сёстрамі] да канца, нават калі і ня схочуць гаварыць з намі па-беларуску». Горш будзе, калі ў агляднай будучыні большасьць беларусаў гаварыць з кім заўгодна па-беларуску ня зможа, а шмат хто беларускай мовы папросту не зразумее.



І ў гэтым будзе доля віны ня толькі ўлады ці маўклівай большасьці, але і тых беларускіх творцаў, якія вырашылі, што мова ім зусім непатрэбная.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net