Фотаапарат — зброя экстрэміста
Высьвятляецца, што ў цяперашняй Беларусі людзі ўжо ня толькі пішуць экстрэмісцкія тэксты, але і здымаюць экстрэмісцкія фота. «Мастацтвазнаўцаў у цывільным» заўсёды турбавала, каб у людзей была правільная карцінка рэчаіснасьці. Таму іх нацыянальны гонар і годнасьць не прыніжае, калі міліцыянт лупіць дубінкай ляжачую жанчыну — кепска толькі тое, што такі вобраз патрапляе на шырокую публіку.
Ацэншчыкі з Гарадзенскага аблвыканкаму і дзяржаўнага ўнівэрсытэту пішуць пра няправільную падборку ды інтэрпрэтацыю здымкаў.
Але выглядае гэта, як спроба загарнуць у паперку лом, якім разьбіваюць люстэрка, бо надта ж агідная адтуль пыса пазірала.
