Добавить новость
123ru.net
World News
Сентябрь
2011
1 2
3
4
5
6
7 8 9
10
11 12 13
14
15 16
17
18
19 20 21
22
23 24 25 26
27
28
29 30

Ліст да маці палітвязьняў

0
Алене Ліхавід

Людміле Мірзаянавай

Тацяне Севярынец













 

Дарагія Алена, Людміла і Тацяна!
 

Пішу Вам, бо мы асабіста знаёмыя, але гэта ліст і да Алы Саньнікавай, Соф’і Вус, Ірыны Атрошчанкавай, Людмілы Класкоўскай, да ўсіх маці палітзьняволеных.

 

Вы ведаеце, сёньня мне прысьнілася мама.

 

Сон быў знаёмы зь юных гадоў, ён раз-пораз паўтараецца, прычым апошнім часам усё часьцей.



 Сьнілася, што за мною гоніцца натоўп пітэкантрапаў з маміных настаўніцкіх падручнікаў гісторыі, а можа, яшчэ горш -- зграя ці то азьвярэлых людзей, ці ўжо і не людзей, а пярэваратняў з аднолькавымі ашчэранымі мордамі.

 

Ратуючыся ад іх, я ў адзеньні кідаюся ў Дзьвіну, раку майго дзяцінства, і пераплываю яе якраз насупроць Сафійскага сабору, дзе некалі ўпершыню зрабіў гэта на яве.

 



Вам, дарагія маці, засталося нядоўга чакаць. Вашы дзеці хутка выйдуць на волю



Зграя застаецца на тым баку, а я іду да мамы. Баюся, што яна, убачыўшы мяне -- да ніткі мокрага, з поўнымі вады чаравікамі – насварыцца, скажа, што зноў  схаплю ангіну. Але па дарозе да мамы абавязкова здараецца дзіва, і я прыходжу дадому зусім сухі і ў чысьцюткай, белай і хрумсткай, нібы толькі што з-пад прасу, кашулі.

 

Мы ня бачыліся цэлы дзень, а мо і цэлую вечнасьць. Мама абдымае мяне, і нашыя сэрцы б’юцца разам, як было тады, калі я ўжо існаваў, але яшчэ не нарадзіўся.

 

Маёй мамы Марыі няма на сьвеце ўжо дваццаць гадоў. Вашыя сыны шчасьлівейшыя. Убачыўшы Вас у сьне, раніцою яны могуць напісаць Вам ліст або палічыць, колькі дзён засталося да спатканьня. Сьцены камэры расступаюцца, і турэмныя наглядчыкі ня могуць зразумець, адкуль на твары вязьня такая шчасьлівая ўсьмешка.

 

Я пакуль не пасьпеў распытаць Вас, дарагія маці, якія казкі Вы чыталі Мікіту, Фёдару і Паўлу, у якія гульні гулялі зь імі, якія куплялі хлопчыкам кніжкі. Але я ведаю, што героі тых кніжак змагаліся за дабро і справядлівасьць і, здаралася, траплялі ў вязьніцы, бо, калі кідаеш выклік злу, павінен быць гатовы да выпрабаваньняў. Аднак і ў казцы, і ў жыцьці нікому і ніколі не ўдавалася  пасадзіць у вязьніцу вольную чалавечую душу.

 



Вашым сынам пашчасьціла мець такіх маці – прыгожых і разумных, пяшчотных і цьвёрдых, свабодалюбівых і мужных. Я захапляюся Вамі, і ведаю, што мае пачуцьці падзяляюць мільёны людзей у Беларусі і сьвеце. Мы перажывалі за Вас, Алена, калі Вы самі апынуліся за кратамі -- дзеля таго, каб зразумець, як там жывецца Вашаму Мікіту.






Алена Ліхавід выйшла з турмы на Акрэсьціна




Мы запомнілі Вас, Людміла, зь букетам валошак падчас маўклівага пратэсту на менскай прывакзальнай плошчы






Тацяна Севярынец пасьля суду над ёй


і Вас, Тацяна, пад канвоем на віцебскай вуліцы.

 




Людміла Мірзаянава побач з будынкам суду




Цяжка ўявіць, што нехта думае пра Вас з асуджэньнем. У кутку сваіх нявольных душ Вамі захапляюцца і турэмшчыкі Вашых сыноў. Толькі ў адных гэта нараджае літасьць, а ў другіх – лютасьць. Хочацца верыць, што першых болей. 

 

Мне хочацца, дарагія маці, каб у гэтую ноч Вы прысьніліся сваім сынам.

 



той, хто найбольш прагне свабоды, часта вымушаны чакаць яе ня ў самых камфартабэльных памяшканьнях



Калі я аднекуль вяртаўся, мама заўсёды першым чынам імкнулася накарміць. У гэтым усе маці падобныя. Напэўна, Вы, Алена, будзеце частаваць Мікіту ягонымі ўлюбёнымі баршчом і дранікамі. А Вы, Тацяна, паставіце для Паўла на стол велізарную талерку  печыва з макам, тварагом і цынамонам. А Вы, Людміла, пакажаце Фёдару цэлую бібліятэку падараваных яму за апошнія месяцы кніг і таксама зьнікнеце на кухні.

 

Вам, дарагія маці, засталося нядоўга чакаць. Вашы дзеці хутка выйдуць на волю. Разумею, што трывога не пакіне Вашых сэрцаў і тады, бо Вы выхавалі сыноў грамадзянамі свабоднай Беларусі, да якой мы толькі ідзем.

 

Як сказаў адзін афарыст, той, хто найбольш прагне свабоды, часта вымушаны чакаць яе ня ў самых камфартабэльных памяшканьнях. Але гісторыя сьведчыць, што потым у гэтых памяшканьнях часта  апынаюцца тыя, хто зусім нядаўна зачыняў турэмныя замкі.

 

 Вашы сыны вернуцца незалежна ад таго, папросяць або не папросяць памілаваньня. А для турэмшчыкаў надыходзіць час задумацца: ці памілуюць іх саміх?

 

Уладзімер Арлоў,

пісьменьнік





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net