Добавить новость
123ru.net
World News
Сентябрь
2011
1 2
3
4
5
6
7 8 9
10
11 12 13
14
15 16
17
18
19 20 21
22
23 24 25 26
27
28
29 30

"Межы Айчыны пазначым крывёю!"

0
Лічаныя месяцы засталіся да 150-годзьдзя нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863 году. Памятаю, трыццаць гадоў таму наш інстытуцкі выкладчык гісторыі даводзіў, што паўстанцы дзейнічалі толькі на захадзе Беларусі. На ўсходзе і ў цэнтры краю нібыта панаваў спакой, а калі інсургенты і зьяўляліся, сяляне хутка здавалі іх расейскім войскам. З гэтага рабілася выснова, што паўстаньне было польскім. Такія выкладчыкі й такія погляды сустракаюцца (і на афіцыйным узроўні заахвочваюцца) і цяпер. Што адказаў бы ім спадар Арлоў?



Генадзь з полацкага Задзьвіньня



Свой адказ я пачаў бы з геаграфіі збройнага змаганьня.



Праз тыдзень пасьля выступу інсургентаў у Варшаве нелегальны Літоўскі правінцыйны камітэт, які рыхтаваў паўстаньне на нашых землях, быў пераўтвораны ў Часовы ўрад Літвы і Беларусі. 1 лютага 1863 году ён выдаў у Вільні маніфэст з заклікам далучыцца да барацьбы.



Для ўсяго абшару колішняга Вялікага Княства Літоўскага была прызначаная паўстанцкая адміністрацыя.



"Межы Айчыны пазначым крывёю!" — такі быў адзін зь лёзунгаў змагароў.



Ужо ў першыя дні інсургенты захапілі на захадзе горад Пружаны, а таксама мястэчка Сьвіслач. На ўсходзе аддзел вайсковага начальніка Магілеўскага ваяводзтва Людвіка Зьвяждоўскага, да якога далучыліся студэнты і выкладчыкі Горы-Горацкага земляробчага інстытуту, у адну з красавіцкіх начэй заняў Горкі.



З баямі прайшло праз Гарадзенскую губэрню да Пінску фармаваньне Рамана Рагінскага. Паўстанцаў-менчукоў узначаліў Антон Трусаў. На Лідчыне пасьпяхова ваяваў з расейскімі карнікамі аддзел Людвіка Нарбута. Паблізу Краслаўкі людзі графа Лявона Плятэра захапілі вялікі царскі транспарт з зброяй...



На поўнач ад Полацку паручнік Баляслаў Кульчыцкі камандаваў аддзелам, дзе змагаліся полацкая ды себежская шляхта і тутэйшыя студэнты Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Камісарам суседняга Дзісенскага павету быў вядомы скульптар Генрык Дмахоўскі, які, жывучы ў ЗША, стварыў для Кангрэсу бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Томаса Джэфэрсана. Зусім недалёка ад нашага з вамі, Генадзь, роднага Задзьвіньня (праўда, мы, гарадзкія, у дзяцінстве з задзьвінскімі заўсёды біліся), каля Янова і Бікульнічаў знаходзіліся базы паўстанцкага аддзелу Отана Грабніцкага.



Як бачым, змаганьнем з расейскімі калянізатарамі была ахопленая ўся тэрыторыя Літвы-Беларусі. Як сьведчаць дакумэнты, у Пецярбургу панічна баяліся, што паўстаньне перакінецца на беларускую Смаленшчыну, адарваную ад Вялікага Княства яшчэ ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.



На тэрыторыі былога Княства ад лютага да жніўня 1863 году адбылося блізу 100 бітваў і баявых сутычак каліноўцаў з царскай арміяй. Найбольшай была бітва пад Мілавідамі (цяпер Баранавіцкі раён), дзе расейцам супроцьстаялі гарадзенскі, наваградзкі, пружанскі, ваўкавыскі і слонімскі паўстанцкія аддзелы. Злучаныя сілы інсургентаў на чале з Аляксандрам Лянкевічам адбілі ўсе атакі выдатна ўзброеных і вымуштраваных карнікаў. Сёньня пра тую перамогу нагадваюць у Мілавідах капліца і мэмарыяльны камень.



Найдаўжэй барацьба трывала на Гарадзеншчыне, дзе ваяводзкім камісарам (пасьля таго як варшаўскаму "беламу" цэнтру ўдалося расфармаваць рэвалюцыйны ўрад у Вільні) стаў Каліноўскі, а сярод інсургентаў было шмат сялянаў. Баі на захадзе Беларусі працягваліся да пачатку 1864 году.



Паўстаньне засталося адным зь нешматлікіх у гісторыі ХІХ стагодзьдзя прыкладаў, калі лепшыя сыны паняволенага народу, баронячы чалавечую і нацыянальную годнасьць, паўсталі супроць велізарнай імпэрыі. Коштам іхніх жыцьцяў Літва-Беларусь выказала пратэст расейскаму фэўдалізму і дэспатызму, засьведчыўшы прыхільнасьць да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, канстытуцыйнасьці й парлямэнтарызму.



У польскай і расейскай гістарыяграфіі паўстаньне 1863—1864 гадоў ацэньваецца як польскае, але гэта не адпавядае сапраўднасьці. І напярэдадні, і ў ходзе збройнага змаганьня на беларускіх землях існавала моцная плынь ліцьвінскага (беларускага) нацыянальна-вызвольнага руху, узначаленая Каліноўскім. З расейскімі карнікамі ваявалі тысячы нашых суайчыньнікаў. Сярод іх знаходзілася ўжо шмат тых, хто гатовы быў ахвяраваць жыцьцё не за Рэч Паспалітую, а за сваю будучую незалежную дзяржаву. Як вядома, паўстанцы мелі беларускую газэту, у іх шэрагах былі нашыя пісьменьнікі Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фэлікс Тапчэўскі.



Нараджалася беларуская нацыя.





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net